Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) — від Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, сфармаваны ў 2015 годзе, у выніку аб’яднання Ваенна-паветраных сіл (ВПС) і Войскаў паветрана-касмічнай абароны.
Прыступілі да выканання пастаўленых задач 1 жніўня 2015 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Расійскай ФедэрацыіШойгу: «В России создан новый вид вооружённых сил — Воздушно-космические силы» // «ТАСС», 3 августа 2015 Новый вид Вооружённых Сил России — Воздушно-космические силы — приступил к несению боевого дежурства по воздушно-космической обороне // Управление пресс-службы и информации Минобороны России, 3 августа 2015.
Агульнае кіраўніцтва паветрана-касмічнай абаронай Расіі ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, а непасрэднае — Галоўнае камандаванне Паветрана-касмічных сіл.
Галоўны штаб Паветрана-касмічных сіл дыслакуецца ў будынку Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, размешчаным у раёне Арбата, на вуліцы Знаменка ў МасквеШтаб Воздушно-космических сил разместится на Арбате // «Интерфакс», 3 августа 2015 .
Прафесійнае свята — Дзень Паветрана-касмічных сіл. Адзначаецца штогод 12 жніўня12 августа — 104 года Воздушно-космическим силам // Официальный сайт Минобороны России .
Гісторыя Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі сфарміраваны шляхам аб’яднання Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны.
3 жніўня 2015 года, у ходзе селектарнай нарады Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі С. Шайгу заявіўВ России созданы Воздушно-космические силы. «Лента.Ру» // lenta.ru (3 августа 2015 года)Министр обороны России генерал армии Сергей Шойгу провёл очередное селекторное совещание // Управление пресс-службы и информации Минобороны России (3 августа 2015 года):«Фарміраванне ПКС шляхам злучэння Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны з’яўляецца аптымальным варыянтам удасканалення сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны. Гэта дазваляе, у першую чаргу, засяродзіць у адных руках усю адказнасць за фарміраванне ваенна-тэхнічнай палітыкі па развіцці войскаў, якія вырашаюць задачы ў паветрана-касмічнай сферы, па-другое, за кошт больш цеснай інтэграцыі павысіць эфектыўнасць іх ужывання, па-трэцяе, забяспечыць паступовае развіццё сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны.»
З 30 верасня 2015 года Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі прымаюць актыўны ўдзел у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Праца ПКС была высока ацэненая Уладзімірам Пуціным, многія вайскоўцы былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод Расіі і Сірыі. На канец 2016 года баявы вопыт у Сірыі атрымалі 84% лётнага складу ПКС РасііВ Национальном центре управления обороной прошло расширенное заседание Коллегии Минобороны России : Министерство обороны Российской Федерации.
17 сакавіка 2016 года Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін уручыў Баявы сцяг Паветрана-касмічных сіл галоўнакамандуючаму ПКС генерал-палкоўніку Віктару Бондаравуhttp://kremlin.ru/events/president/news/51525/photos.
Структура і вырашальныя задачы Арганізацыйна ПКС УС Расіі ўключаюць у сябе тры роды войскаў (сіл): Ваенна-паветраныя сілы; Войскі СПА-СРА; Касмічныя войскі.
Задачы
Паветрана-касмічныя сілы вырашаюць шырокі спектр задачСтруктура Вооружённых Сил Российской Федерации. Воздушно-космические силы. Задачи и главное командование // Официальный сайт Минобороны России : адбіццё агрэсіі ў паветрана-касмічнай сферы і абарона ад удараў сродкаў паветрана-касмічнага нападу праціўніка пунктаў кіравання вышэйшых звёнаў дзяржаўнага і ваеннага кіравання, груповак войскаў (сіл), адміністрацыйна-палітычных цэнтраў, прамыслова-эканамічных раёнаў, найважнейшых аб’ектаў эканомікі і інфраструктуры краіны; паражэнне аб’ектаў і войскаў праціўніка з ужываннем як звычайных, так і ядзерных сродкаў паражэння; авіяцыйнае забеспячэнне баявых дзеянняў войскаў (сіл) іншых відаў і родаў войскаў; паражэнне галаўных частак балістычных ракет верагоднага праціўніка, атакавалых важныя дзяржаўныя аб’екты; забеспячэнне вышэйшых звёнаў кіравання дакладнай інфармацыяй аб выяўленні стартаў балістычных ракет і папярэджанне аб ракетным нападзе; назіранне за касмічнымі аб’ектамі і выяўленне пагроз у адрас Расіі ў космасе і з космасу, а пры неабходнасці — парыраванне такіх пагроз; ажыццяўленне запускаў касмічных апаратаў на арбіты, кіраванне спадарожнікавымі сістэмамі ваеннага і двайнога прызначэння ў палёце і прымяненне асобных з іх у інтарэсах забеспячэння войскаў неабходнай інфармацыяй; падтрыманне ва ўстаноўленым складзе і гатоўнасці да прымянення спадарожнікавых сістэм ваеннага і двайнога прызначэння, сродкаў іх запуску і кіравання і шэраг іншых задач.
Спасылкі Официальный сайт Министерства обороны Российской Федерации. // mil.ru Структура Вооружённых Сил Российской Федерации. Воздушно-космические силы. Задачи и главное командование. Официальный сайт Министерства обороны Российской Федерации // structure.mil.ru Дмитрий Сергеев. Воздушно-космический «зонтик»: чем займутся новые войска России // ТРК «Звезда», 3 августа 2015
Катэгорыя:Узброеныя сілы Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе