«Slipknot» () () — амерыканскі хэві-метал гурт з горада Дэ-Мойн, Аёва. Гурт быў заснаваны ў 1995 годзе перкусіяністам Шонам Крэенам, бубначом Джоўі Джордзісанам і бас-гістарыстам Полам Грэем. Пасля некалькіх змен складу ў раннія гады, гурт пачаў складацца з дзевяці чалавек: Крэен, Джордзісан, Грэй, Крэйг Джонс, Мік Томсан, Коры Тэйлар, Сід Уілсан, Крыс Фэн і Джым Рут. Грэй памёр 24 сакавіка 2010 года, замест яго ў 2011—2014 гадах выступаў гітарыст Доні Сцілі. Джордзісан сышоў з гурта праз хваробу 12 снежня 2013 года. Сцілі сышоў ў часе запісу альбома «.5: The Gray Chapter». Гурт узяў Алясандра Ветурэлу на бас і Джэя Вайнберга на бубны. Джордзісан сышоў у снежні 2013 года, у выніку чаго адзіным заснавальнікам у бягучым складзе гурта ёсць Крэен. Фэн пакінуў гурт праз судовы пазоў 18 сакавіка 2019 года.
«Slipknot» добра вядомы сваім вонкавым выглядам, які прыцягвае ўвагу, агрэсіўным стылем музыкі і хаатычнымі жывымі шоў. Пасля выпуску аднайменнага альбома ў 1999 годзе, гурт хутка дасягнуў поспеху. Наступны альбом «Iowa», які выйшаў у 2001 годзе, хоць і быў больш цёмным, але павялічыў папулярнасць гурта. Пасля кароткага перапынку, «Slipknot» вярнуўся ў 2004 годзе з альбомам «Vol. 3:(The Subliminal Verses)». У 2008 годзе выйшаў чацвёрты альбом, «All Hope Is Gone», які дэбютаваў пад нумарам адзін у чарце «Billboard 200». У 2014 годзе быў выпушчаны пяты студыйны альбом, «.5: The Gray Chapter». Шосты студыйны альбом, «We Are Not Your Kind», быў прэзентаваны 9 жніўня 2019 года. Гурт выпусціў 2 жывыя альбомы: «9.0: Live і Day of the Gusano: Live in Mexico», а таксама зборнік «Antennas to Hell», і пяць DVD з жывымі выступамі. Гурт прадаў больш за 30 мільёнаў запісаў па ўсім свеце.
Студыйныя альбомы
Slipknot (1999) Iowa (2001) Vol. 3: (The Subliminal Verses) (2004) All Hope Is Gone (2008) .5: The Gray Chapter (2014) We Are Not Your Kind (2019) The End, So Far (2022)
Склад
Цяперашні склад (#6) Шон Крэен — перкусія, бэк-вакал (#5) Крэйг Джонс — сэмплы , клавішныя , сола- і рытм-гітара (#7) Мік Томсан — рытм- і сола-гітара (#8) Коры Тэйлар — вакал (#0) Сід Уілсан — дзі-джэй , клавішныя (#4) Джым Рут — сола- і рытм-гітара Алясандра Вентурэла — бас-гітара , клавішныя Джэй Вайнберг — ударныя Майкл Пфаф — перкусія, бэк-вакал
Былыя ўдзельнікі Доні Стылі — сола- і рытм-гітара Андэрс Колсефні — перкусія , бэк-вакал , вакал (#3) Грэг Уэлтс — перкусія, бэк-вакал (#4) Джoш Брэйнард — рытм- і сола-гітара, бэк-вакал (#2) Пол Грэй — бас-гітара, бэк-вакал (#1) Джоўі Джордзісан — ударныя (#3) Крыс Фэн — перкусія, бэк-вакал
Былыя канцэртныя ўдзельнікі Брэндан Дарнер — перкусія, бэк-вакал Доні Стылі — бас-гітара
Часавая шкала
Спасылкі
Катэгорыя:Хэві-метал-гурты Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага метала ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Музыканты ў масках