Падканцлер літоўскі, Найвышэйшы пісар — пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, адпавядала намесніку вялікага канцлера літоўскага. Замяшчаў канцлера ў дзяржаўнай канцылярыі, вёў (як і канцлер) замежныя і ўнутраныя справы, кіраваў працай пісараў і сакратароў у канцылярыі вялікага князя, захоўваў малую дзяржаўную пячатку. Падканцлер вялікі літоўскі меў паўнамоцтвы, падобныя да паўнамоцтваў канцлера вялікага літоўскага, быў намеснікам канцлера, але не падуладным яму.

Урад заснаваў вялікі князь Аляксандр у 1504 годзе.

З 1569 года (па Люблінскай уніі) уваходзіў у склад Сената Рэчы Паспалітай.

Найвышэйшы пісар (найвышэйшы сакратар, таемны пісар) Якуб (першая звестка аб ім пад 14 сакавіка 1476)Архив Юго-Западной России, издаваемый Временною комиссиею для разбора древних актов, высочайше учрежденною при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе. Ч. 1. Т. 7. — Киев: Университетская типография, 1887. — XVI, 800, II с. — С. 200; Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV — XVIII wieku: spisy / oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba; Polska Akademia Nauk, Biblioteka Kórnicka, Instytut Historii. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — 255 s. — S. 121. — (Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku; T. 11). Федка Рыгоравіч (апошняя згадка 26 ліпеня 1502 г.НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 6. — Арк. 414; Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV — XVIII wieku: spisy... — S. 123., памёр да 22 мая 1503 г.НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 6. — Арк. 467; Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 27. - СПб., 1910. — Сл. 824.; названы пісарам 3 мая 1499)Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. — С. 401; Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka: studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku / Krzysztof Pietkiewicz. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1995. — 256 s. — S. 20. — (Uniwersytet im. A. Mickiewicza w Poznaniu. Seria historia; № 185). — ISBN 83-232-0620-1 Федка Янушкавіч (названы пісарам 3 лістапада 1501 г.)Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. 1 (1387 — 1507) / [wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz; red. t. Jerzy Wyrozumski]; Polska Akademia Umiejętności. — Kraków: «Secesja», 1994. — S. 620; Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka... — S. 21. Эразм Цёлак (31 сакавіка 1501 г. фігуруе лацінскі пісар, калі, такім чынам штучна не павышаўся яго статус як пасла дыпламатычнай місіі ў Рыме)Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej... — S. 567; Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka... — S. 26—27.. Іван Сямёнавіч Сапега (прыкладна ў 1505 г. становіцца найвышэйшым сакратаром («таемны пісар»Малиновский, И. Рада Великого княжества Литовского в связи с боярской думой Древней России / И. Малиновский. Ч. 2: Рада Великого княжества Литовского. Вып. 2: (1492 — 1569). — Томск: Типолитография Сибирского товарищества печатного дела, 1912. — VII, XVIII, 492, XXXV с. — С. 28.) і выконвае абавязкі да смерці ў 1517 г. Падканцлеры літоўскія Астафій Валовіч (1566—1579) Крыштаф Мікалай Радзівіл «Пярун» (1579—1585) Леў Сапега (1585—1589) Габрыэль Война (1589—1615) Яўстафі Іванавіч Валовіч (1615–1618) Геранім Валовіч (1618—1619) Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1619—1623) Павел Сапега (1623—1635) Стэфан Пац (1635—1640) Марцыян Трызна (1640—1645) Казімір Леў Сапега (1645—1655) Крыштаф Жыгімонт Пац (1655—1658) Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч (1658—1668) Міхал Казімір Радзівіл (1668—1680) Дамінік Мікалай Радзівіл 1681—1690) Караль Станіслаў Радзівіл (1690—1698) Станіслаў Антоні Шчука (1699—1710) Казімір Чартарыйскі (1712—1724) Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі (1724—1752) Міхал Антоні Сапега (1752—1760) Антоні Пшаздзецкі (1760—1772) Яўхім Храптовіч (1773—1791) Казімір Платэр (1791—1795)

Літаратура

Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага