Паўднёвы Пераходны Савет — сепаратысцкі орган улады Еменскай Рэспублікі, створаны Паўднёвым рухам падчас вайны ў Емене ў 2017 годзе.

Створаны 4 красавіка 2017 года савет складаўся з 26 членаў на чале з Айдарусам аль-Зубаідзі (прэзідэнт), а таксама Хані Бін Брэйка (віцэ-прэзідэнт). ППС кіруе большай часткай тэрыторыі ў Паўднёвым Емене. Некаторыя з членаў ППС былі губернатарамі правінцый Далі, Шабва, Хадрамаут, Лахдж, Сакотра і Эль-Махра.

Гicторыя

У канцы красавіка 2017 года губернатар правінцыі Адэн Айдарус аль-Зубаiдзi быў звольнены беглым прэзідэнтам Хадзі за нелаяльнасць і за падтрымку Паўднёвага руху. 3 мая ў Адэне былі праведзены буйныя мітынгі ў знак пратэсту супраць рашэння Хадзі. ППС быў утвораны ў маі 2017 годаSouthern Yemeni political leaders are pursuing independence. A fractured Yemeni state undermines U.S. policy in Yemen and will hinder efforts to counter al Qaeda and limit Iranian influence.. Праз дзень Хадзі назваў савет нелегітымнымHadi Rejects ‘South Council,’ Urges Members to Clarify their Stances.

Пачынаючы з 28 студзеня 2018 года сепаратысты, лаяльныя да ППС, захапілі кантроль над будынкам урада Хадзі ў АдэнеYemen crisis: Separatists seize government buildings in AdenYémen: les séparatistes sudistes, à la recherche de l’indépendance perdue.

Прэзідэнт ППС Айдарус аль-Зубаiдзi абвясціў аб надзвычайным становішчы ў сталiцы і аб пачатку працэсу звяржэння ўлады Хадзі над ПоўднемSouth Yemen separatists send reinforcements to Aden .

У ходзе бітвы за Адэн у 2018 годзе, ППС узяў кантроль над горадам.

9 студзеня 2026 года самараспушчаны пасля ўзяцця ўрадавымі войскамі Адэна.

Катэгорыя:Еменскі крызіс Катэгорыя:Сепаратызм Катэгорыя:Палітыка Емена