Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат» (БФШ) — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту.

Заснавана ў 1992 годзе на грунце федэрацыі шахмат БССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). БФШ і яе аддзяленні ў абласцях Беларусі арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у тым ліку Чэмпіянаты Беларусі па шахматах.

У ліпені 2018 года рашэннем выканкама БФШ з членаў арганізацыі быў выключаны Уладзіслаў Каташук, вядомы трэнер з Брэста, які задаваў федэрацыі нязручныя пытанні пра развіццё шахмат у краіне, фінансавы бок удзелу ў міжнародных турнірах і іншым Гэтае выключэнне шахматысты і трэнеры Беларусі крытыкавалі як па форме, так і па сутнасці, аднак рашэнне выканкама БФШ зменена не было. Толькі ў лістападзе 2021 года канферэнцыя БФШ аднагалосна аднавіла Каташука ў шэрагах арганізацыі.

У кастрычніку 2018 годзе на кангрэсе ФІДЭ ў Батумі Беларусь, па ініцыятыве БФШ, атрымала права правесці ў жніўні 2022 года Сусветную шахматную алімпіяду і кангрэс ФІДЭ, жаночы Кубак свету ў 2020 годзе і мужчынскі Кубак свету ў 2021 годзе (нічога з пералічанага праведзена ў Беларусі не было).

Кіраўнікі Канстанцін Іваноў (2002—2009) Леанід Чуро (2009 — 19 мая 2017) Анастасія Сарокіна (з 19 мая 2017 па май 2021)Начальник отдела кадров «Белавиа» избран председателем Белорусской федерации шахмат Сяргей Сычук (з 30 лістапада 2021)

Крыніцы

Катэгорыя:Шахматы ў Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Беларусі