Аляксандр Ксенафонтаў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У другой палове 2017 года замацаваўся ў рэзервовай камандзе дынамаўцаў. У першай палове 2018 года з 7 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў.

У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць». У складзе «Чысці» забіў чатыры галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года некаторы час трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», аднак пазней вярнуўся ў «Дынама», пачаўшы сезон 2019 у дублі.

26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 ліпеня 2019 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. У студзені 2020 года праходзіў беспаспяховы прагляд у бабруйскай «Белшыне», а пазней далучыўся да «Віцебска», які ў лютым 2020 года арандаваў паўабаронцу. У сезоне 2020 гуляў няшмат, значную частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2020 года «Віцебск» набыў паўабаронцу на трывалай аснове. У сезоне 2021 замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам.

У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам» і неўзабаве далучыўся да маскоўскай «Родзіны».

У студзені 2023 года быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» з правам выкупу. У сакавіку 2024 года быў выкуплены жодзінскім клубам, з якім падпісаў паўнавартасны кантракт.

Міжнародная кар’ера У верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Дынама 4 1 2016 дубль Дынама 4 0 2017 дубль Дынама 19 4 2018 (1) дубль Дынама 14 7 2018 (2) Д2 Чысць 12 4 2019 Д1 Дынама 4 0 2020 Д1 Віцебск 10 1 2021 Д1 Віцебск 29 5 2022 (1) Д1 Віцебск 14 3 2022/23 (1) Д2 Родзіна 7 0 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 4

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Родзіна Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Родзіна-2 Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ