Таполя Сімона (Populus simonii), або Таполя кітайская — від лісцяных дрэў з роду сямейства .

Апісанне Лістападнае дрэва вышынёй да 20 м, з яйкападобнай кронай. Маладыя парасткі тонкія, некалькі ніцыя, голыя або апушаныя, чырвона-бурыя, глянцавітыя.

Пупышкі буйныя, доўга-завостраныя, голыя, клейкія. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, рамбічна-яйкападобнае або рамбічна-эліптычнае, даўжынёй 4—12 см, шырынёй 3—8 см, з найбольшай шырынёй вышэй сярэдзіны, з шырока — або вузка клінаватым аснаваннем, дробна-вострапілаватае, зверху цёмна-зялёнае, з чырвонымі жылкамі, знізу бялёса-шэрае.

Песцікавыя каташкі голыя, даўжынёй 2,6 см.

Плады — двух-, радзей трохстворкавыя, грушападобныя, голыя або валасістыя каробачкі даўжынёй 3—4 мм.

Пашырэнне Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф.

У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію і паўночныя раёны КітаяПаводле сайта GRIN, сустракаецца ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі ў культуры з XIX ст.

Таксанамія Від Таполя Сімона ўваходзіць у род сямейства парадку .

Зноскі

Літаратура

Соколов С. Я., Шипчинский Н. В., Ярмоленко А. В. Род 3. Populus L. — Тополь // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 206. — 612 с. — 2500 экз.

Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Таполя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1867 годзе