Аляксандр Зубкоўскі (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры працаваў некаторы час спартыўным дырэктарам БАТЭ.

Клубная кар’ера Выхаванец сталічнай футбольнай школы моладзі (ФШМ). Пасля яе завяршэння ўваходзіў у склад зборнай БССР — «Працоўныя рэзервы». Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у сталічным «Промні», які выступаў у чэмпіянаце БССР сярод працоўных калектываў. Пасля здабыцця краіны суверэнітэту гуляў у мар’інагорскай «Беларусі», смаргонскім «Станкабудаўніку», самахвалавіцкім «Сантанасе». У сярэдзіне 1990-х гадоў адправіўся на Сахалін. Пасля вяртання з далёкаўсходняга турнэ атрымаў прапанову пра пераход у новаствораны барысаўскі БАТЭ.

28 красавіка 1996 года ў Ваўкавыску падчас дэбютнага матча БАТЭ ў чэмпіянаце краіны супраць мясцовай «Змены-01» Зубкоўскі ўвайшоў у гісторыю, як аўтар першага афіцыйнага гола. Завяршыў кар’еру ў 1997 годзе ў складзе «Змены-БАТЭ».

Пасля завяршэння кар’еры З 1998 па 2004 года працаваў у БАТЭ адміністратарам, пазней начальнікам каманды. У 2005 годзе перайшоў на працу ў МТЗ-РІПА, дзе сумяшчаў пасады намесніка дырэктара клуба і начальніка каманды. У студзені 2009 года стаў спартыўным дырэктарам БАТЭ, працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 2012 годаАлександр Зубковский уволен с поста спортивного директора БАТЭ. Пазней быў спартыўным дырэктарам у мінскім «Тарпеда».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Рыбак Старадубскае Катэгорыя:Ігракі ФК БДАТУ-Ніва Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск (1987)