Помнік Льву Сапегу — помнік у Слоніме Гродзенскай вобласці Беларусі. Размяшчаецца ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Прысвечаны выдатнаму палітыку, дыпламату і дзяржаўнаму дзеячу Льву Сапегу. Другі, пасля лепельскага, помнік Сапегу ў Беларусі.

Значэнне асобы Леў Сапега быў старостам слонімскім з 1586 года, пры ім Слонім актыўна развіваўся, стаў цэнтрам гандлю і рамёстваў. Былі пабудаваныя ратуша, гандлёвыя рады, цэхі рамеснікаў, склаўся гістарычны цэнтр горада з брукаванымі вуліцамі, плошчамі і мастамі. Паводле яго хадайніцтва ў 1591 г. гораду было прысвоена Магдэбургскае права, падараваны герб, на якім намаляваны леў, які трымае двойчы перакрыжаваную залатую стралу з родавага герба Сапегаў.

Гісторыя Слонімцы збіралі грошы на помнік з 2008 года. Станам на 2013 год іх было сабрана так мала, што не хапіла б нават на аплату макет помнікаСлонім: грошай на помнік Сапегу не сабралі.

У 2019 годзе горад стаў месцам правядзення чаргова Дня беларускага пісьменства. Да гэтага свята была створана і 22 жніўня 2019 года ўстаноўлена бронзавая скульптура гетмана. Урачыстае адкрыццё адбылося 1 верасня 2019 года ў прысутнасці старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі, старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча і міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча1 сентября, Слоним /Корр. БЕЛТА/. Памятник Льву Сапеге открыли в Слониме в День белорусской письменности, передает корреспондент БЕЛТА..

Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей ЛогвінПомнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме 22.08.2019.

Апісанне Агульная вышыня помніка з пастаментам складае больш за 4 м. Бронзавая скульптура вышынёй 3,2 метра ўстаноўлена на невысокім п’едэстале з цёмна-чырвонага граніту. У адной руцэ Сапега трымае булаву — сімвал гетманскай улады. Першапачаткова меркавалася, што ў другой руцэ будзе тытульны аркуш Статута Вялікага Княства Літоўскага, але разам з гісторыкамі прыйшлі да высновы, што гэта павінна быць вытрымка з прывілею Жыгімонта III, якім ён надзяліў Льва Сапегу правам на выданне збору законаў княства. На аркушы змешчаны настпуны надпіс«Па сутнасці. Слонім запрашае на Дзень беларускага пісьменства!» (аўдыё)Булава і прывілей Жыгімонта III. Як будзе выглядаць помнік Льву Сапегу ў Слоніме:

Катэгорыя:Славутасці Слоніма Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:Леў Сапега Катэгорыя:Творы Івана Міско Катэгорыя:Творы Уладзіміра Піпіна Катэгорыя:Творы Сяргея Логвіна