Чанша — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая» () — гарадская акруга ў правінцыі Хунань КНР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі. Размешчаны на рацэ Сянцзян. Уваходзіць у гістарычны «Залаты трохкутнік Чанчжутань» (у імені аб’яднаны назвы гарадскіх акругаў Чанша, Чжучжоу, Сянтань).
Клімат Чанша характарызуецца вільготным субтрапічным кліматам з сярэднегадавой тэмпературай каля + 17 °C. Сярэднія месячныя тэмпературы вар’іруюцца ад +4,6 °C у студзені да +29 °C у ліпені. Гадавы ўзровень ападкаў складае 1330 мм. Лета — працяглае і спякотнае, з багатымі ападкамі. Зіма — даволі засушлівая і кароткая; часам здараюцца маразы і тэмпература падае ніжэй 0 °C.
Гісторыя Чанша вядомы як буйны цэнтр ужо да нашай эры ў царствах Чу і Цынь. У Чаншы быў знойдзены жалезны меч, датаваны 500 годам да н.э, выраблены ў Перыяд Вёснаў і Восеняў. У Чаншы на фігурцы ў кітайскай грабніцы 302 года н.э. знойдзена адна з першых выяў стрэмя.
Пасля таго, як Цынь Шыхуан упершыню ў гісторыі аб’яднаў усе кітайскія землі ў адзіную імперыю, то ў 221 годзе да н.э. краіна была разбіта на 36 акругаў-цзюнь, адной з якіх стала Чаншаская акруга (长沙郡); улады акругі размясціліся ў павеце Сянсянь (湘县). Калі пасля распаду імперыі Цынь Лю Бан абвясціў сябе кіраўніком новай імперыі Хань, то ў 202 год да н.э. ён даў тытул «чаншаскага вана» (长沙王), і таму Чаншаская акруга стала Чаншаскім удзелам (长沙国), а павет Сянсянь быў перайменаваны ў Ліньсян (临湘县). Чаншаскія князі пакінулі важны след у гісторыі: менавіта княжацкай сям’і У належала знакамітае ў сучаснай археалогіі пахаванне , пры двары чаншаских князёў служыў паэт , і г. д. прамая лінія нашчадкаў У Жуя спынілася ў 156 годзе да н. э. са смерцю , але імператар Цзін-дзі даў тытул «Чаншаскага вана» , і ўдзел праіснаваў аж да канца Заходняй Хань. У часы дыктатуры Ван Мана ўдзел у 10 годзе стаў Цяньманьскай акругай (填蛮郡), але пасля звяржэння Ван Мана і ўтварэння Усходняй Хань імператар Гуань У-дзі даў у 26 годзе тытул «Чаншаскага вана» Лю Сіну (сыну ), і аднавіў удзел. Аднак у 37 годзе, калі аб’яднанне краіны было фактычна завершана, імператар вырашыў, што княскі тытул не належыць Лю Сіну, і даў яму тытул Ліньсянскага хоу (临湘侯); удзел зноў стала Чаншаскай акругай правінцыі Цзінчжоу (荆州).
Калі ў 190 годзе н. э. адбыўся , чаншаскі тайшоу Сунь Цзянь далучыўся да кааліцыі, што паклала пачатак узвышэнню роду Сунь, які ўзначаліў у эпоху Трохцарства дзяржаву У.
У часы імперыі Цзінь імператар Хуай-дзі падзяліў у 307 годзе правінцыю Цзінчжоу на 8 абласцей-чжоу, і гэтыя месцы сталі вобласцю Сянчжоу (湘州).
У часы імперыі Суй у 589 годзе ў сувязі з тым, што тут меўся вадаём Чжаатань, вобласць Сянчжоу была перайменавана ў Таньчжоу (潭州), а павет Ліньсян — у павет Чанша (长沙县).
У эпоху пяці дынастый і дзесяці царстваў Ма Інь у 907 годзе абвясціў сябе кіраўніком позняга царства Чу, і зрабіў гэтыя месцы сваёй сталіцай; у 927 годзе ён пераназваў вобласць Таньчжоу ў Чаншаскую ўправу (长沙府). У 951 годзе яго дзяржава была знішчана войскамі Паўднёвай Тан.
Пасля аб’яднання краіны ў імперыю Сун Чаншаская ўправа была ў 960 годзе ліквідаваная, і зноў была адноўлена вобласць Таньчжоу, улады якой па-ранейшаму размясціліся ў павеце Чанша. У 976 годзе чаншаскі тайшоу Чжу Дун заснаваў — папярэднік сучаснага .
Пасля мангольскага заваявання краіна была падзелена на рэгіёны-лу, і вобласць Таньчжоу ў 1277 годзе стала Таньчжоўскім рэгіёнам (潭州路). У 1329 годзе ён быў перайменаваны ў рэгіён Цяньлінь (天临路). Паўстанцы пад кіраўніцтвам Чжу Юаньчжана зрынулі тут уладу манголаў, Цяньліньскі рэгіён стаў у 1364 годзе Таньчжоўскай управай (潭州府), а пасля абвяшчэння імперыі Мін Таньчжоўская ўправа была ў 1372 годзе перайменавана ў Чаншаскую ўправу. У часы імперый Мін і Цын гэтыя месцы актыўна развіваліся, стаўшы вядомым на ўсю краіну рынкам чаю і рысу. У той час гэтыя землі падпарадкоўваліся Хугуанскаму бучжэншы, стаўка якога знаходзілася ва Учане, але ў 1723 годзе апарат Хугуанскага бучжэншы быў падзелены на «левы» і «правы», і «правы Хугуанскі бучжэншы» пераехаў сюды: так пачаўся падзел Хугуана на правінцыі Хубэй і Хунань.
У XIX стагоддзі падчас барацьбы з паўстаннем тайпінаў Чанша стала базай «сянскай арміі» Цзэн Гафаня. Тайпінаў так і не ўдалося ўзяць горад; менавіта тут загінуў «князь Захаду» Сяа Чаагуй. У канцы XIX стагоддзя тут некаторы час працаваў рэфарматар Тань Сытун. У 1904 годзе Хуан Сін і Сун Цзяажэнь стварылі ў Чаншы таемную арганізацыю «Хуасінхой», якая ў наступным годзе аб’ядналася з «Сінчжунхой» ў «Тунмэнхой».
Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў Кітаі была праведзена рэформа структуры адміністрацыйнага падзелу, падчас якой былі скасаваныя ўправы, і таму ў 1913 годзе Чаншаская ўправа спыніла сваё існаванне. У гэты час тут пачалася палітычная кар’ера Маа Цзэдуна: з 1913 па 1918 ён быў студэнтам Хунаньскага педагагічнага інстытута, а потым з 1920 па 1922 працаваў настаўнікам. З 1922 года тут размясціліся ўлады правінцыі Хунань.
У 1933 годзе горад Чанша быў афіцыйна вылучаны з павета Чанша ў асобную адміністрацыйную структуру.
Падчас Другой япона-кітайскай вайны з 1939 па 1944 год японцы распачалі чатыры спробы авалодаць Чаншой. У выніку найбуйнейшага з рукатворных ў Кітаі гарадскіх пажараў 1938 года Чанша стаў адным з самых разбураных гарадоў Другой сусветнай вайны (разам са Сталінградам, Хірасімай, Нагасакі).
Напрыканцы грамадзянскай вайны камандуючыя мясцовым гарнізонам Чэнь Мінжэнь і без бою перайшлі на бок камуністаў, чым выратавалі Чаншу ад новага разбурэння.
У 1949 годзе быў утвораны спецыяльны раён Чанша (长沙专区), які складаўся з 8 паветаў, улады якога размясціліся ў павеце Сянтань; горад Чанша не ўвайшоў у склад спецыяльнага раёна, стаўшы горадам правінцыйнага падпарадкавання. У 1950 годзе урбанізаваная частка павета Сянтань была выдзелена ў асобны горад Сянтань (湘潭市). У 1951 годзе з павета Сянтань быў выдзелены горад Чжучжоу, а з павета Чанша — павет Ванчэн (望城县). У 1952 годзе спецыяльны раён Чанша быў перайменаваны ў спецыяльны раён Сянтань (湘潭专区).
У 1955 годзе горад Чанша быў падзелены на Паўночны, Паўднёвы, Усходні і Заходні раёны. У 1957 годзе быў створаны яшчэ і Прыгарадны раён.
22 сакавіка 1959 года павет Ванчэн быў зноў далучаны да павета Чанша, а 31 сакавіка таго ж года павет Чанша быў перададзены са складу спецыяльнага раёна Сянтань пад юрысдыкцыю ўладаў горада Чанша.
У 1977 годзе быў зноў утвораны павет Ванчэн.
У 1983 годзе пад юрысдыкцыю ўладаў Чанша былі перададзеныя павет Сян’інь са складу акругі Юэян, павет Нінсян са складу акругі Іян, і павет Люян са складу акругі Сянтань. У 1986 годзе павет Сян’інь быў перададзены ў склад новаўтворанай гарадской акругі Юэян.
У 1993 годзе павет Люян быў ператвораны ў гарадскі павет.
У 1996 годзе было скасавана старое дзяленне Чанша на раёны, і былі створаны новыя пяць раёнаў.
У 2011 годзе павет Ванчэн быў ператвораны ў раён гарадскога падпарадкавання.
У 2017 годзе павет Нінсян быў ператвораны ў гарадскі павет.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Гарадская акруга Чанша дзеліцца на 6 раёнаў, 2 гарадскія паветы, 1 павет: Карта</div>СтатусНазваІерогліфыПіньіньНасельніцтва (2010)Плошча (км²)РаёнФужун芙蓉区Fúróng qūРаёнЦяньсінь天心区Tiānxīn qūРаёнЮэлу岳麓区Yuèlù qūРаёнКайфу开福区Kāifú qūРаёнЮйхуа雨花区Yǔhuā qūРаёнВанчэн望城区Wàngchéng qūГарадскі паветЛюян浏阳市Liúyáng shìГарадскі паветНінсян宁乡市Níngxiāng shìПаветЧанша长沙县Chángshā xiàn
Эканоміка
Чанша — буйны прамысловы цэнтр паўднёвага Кітая. Чанша ўваходзіць у 20 найбольш эканамічна развітых гарадоў краіны; у 2008 годзе яго ВУП склаў 43 млрд долараў ЗША, што на 15,1 % больш за паказчык на папярэдні год. ВУП на душу насельніцтва — 6589 долараў ЗША. З эканамічным развіццём звязана хуткае разрастанне горада і пагаршэнне яго экалагічнай сітуацыі.
Горад прыцягвае значную колькасць замежных інвестыцый. Так, толькі ў 2005 годзе горад атрымаў каля 1 млрд долараў прамых замежных інвестыцый, галоўным чынам у высокія тэхналогіі, вытворчасць, харчовую прамысловасць і сферу паслуг. 59 % ад агульнага аб’ёму інвестыцый прыйшло з Ганконга, Паўднёвай Карэі, Сінгапура і Японіі; каля 29 % — з краін Амерыкі і 9 % — з краін Еўропы.
У 2011 годзе ў горадзе быў адкрыты парк забаў па матывах гульні Angry Birds. 27 лістапада 2017 года ў горадзе адбылася 5-я сустрэча каардынатараў краін БРІКС.
У лютым 2023 года ў Чаншы была заснавана База лічбавых паслуг для садзейнічання развіццю кітайска-афрыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Прамысловасць У горадзе дзейнічае некалькі буйных індустрыяльна-тэхналагічных паркаў. У Чаншы вырабляюць хімікаты, металы, сельскагаспадарчую тэхніку і абсталяванне, тунэлепраходныя комплексы, паўправадніковыя прыборы, электроніку, лекі, прадукты харчавання, камбікармы, цэмент, гуму, кераміку, паперу і іншае. У непасрэднай блізкасці ад горада вядзецца здабыча вугалю.
У акрузе размешчаны завод ракетна-касмічнага абсталявання , завод інтэгральных мікрасхем , хімічны завод BASF, завод тунэлепраходчых комплексаў і камбайнаў China Railway Construction Heavy Industry (CRCHI).
Гандаль Значная частка гародніны і садавіны пастаўляецца ў Чаншу праз аптовы лагістычны цэнтр сельгаспрадукцыі «Дахасі». На рынку «Гаацяа» ў раёне Юйхуа прадаюцца тавары з Афрыкі (у тым ліку кававыя зёрны, чай, арэхі, фінікі, кветкі і парфумерыя).
На тэрыторыі міжнароднага аэрапорта Хуанхуа дзейнічае комплексная бондавая зона, праз якую праходзіць значная частка знешняга гандлю з Афрыкай і Цэнтральнай Азіяй.
Транспарт
Грамадскі транспарт Асноўны грамадскі транспарт у горадзе — аўтобусы. 29 красавіка 2014 года была адкрыта першая лінія метрапалітэну; пазней былі пабудаваны другая і чацвёртая лініі метро, а ў перспектыве іх будзе шэсць.
6 мая 2016 года была ўведзена ў эксплуатацыю лінія маглева, якая злучыла паміж сабой Паўднёвы чыгуначны вакзал і аэрапорт Хуанхуа.
Чыгуначны транспарт Чанша — буйны чыгуначны вузел, які абслугоўваюць Цэнтральны і Паўднёвы вакзалы. Праз горад ідуць чыгункі з хуткаснымі і высакахуткаснымі цягнікамі , і .
Важнае значэнне маюць грузавыя перавозкі з Чаншы (Паўночны вакзал) у Ханой, Мінск і Кіеў.
Авіяцыйны транспарт Міжнародны аэрапорт Чанша Хуанхуа знаходзіцца прыкладна за 20 км ад цэнтра горада і з’яўляецца адным з найбольш загружаных у Кітаі. Выконваюцца ўнутраныя рэйсы ў такія гарады як Пекін, Куньмін, Наньнін, Чэнду, Гуанчжоу, Ланьчжоў, Фучжоу, Сіань, Урумчы, Шанхай, Харбін і іншыя, а таксама міжнародныя рэйсы ў Сеул, Сінгапур, Тайбэй. Важную ролю адыгрываюць грузавыя авіяперавозкі ў Афрыку і Еўропу.
Па выніках 2023 года пасажырапаток міжнароднага аэрапорта Хуанхуа дасягнуў 27,25 млн чалавека-раз; за год было здзейснена 200 800 узлётаў і пасадак самалётаў.
Навука і адукацыя Хунаньскі ўніверсітэт — адзін з найстарэйшых у Кітаі, ён утварыўся ў XX стагоддзі на месцы старажытнай .
У горадзе знаходзіцца адзін з ключавых нацыянальных ваенных універсітэтаў краіны — Абаронны навукова-тэхнічны універсітэт Народна-вызваленчай арміі Кітая, вядомы распрацоўкай суперкамп’ютараў, кампанентаў касмічнай і іншай тэхнікі.
Культура У Чаншы размешчана некалькі музеяў, тэатраў, храмаў і дзейнічае каталіцкая Архідыяцэзія Чаншы. На беразе возера Мэйсі пабудаваны Міжнародны цэнтр культуры і мастацтва «Мэйсіху», у якім аб’яднаны вялікі і малы тэатры і музей сучаснага мастацтва.
Найбольш вядомыя музеі — , дзе выстаўлены экспанаты раскопак у Мавандуй, і , дзе выстаўлены знаходкі (), знойдзеныя на тэрыторыі цэнтральнай часткі горада.
У горадзе на усталявана . У Чаншы размешчаны і адзін з самых высокіх у Кітаі і свеце манументаў — 99-метровая .
Менавіта ў Чанша ў 1904 годзе была адкрыта першая ў Кітаі публічная бібліятэка — .
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
«Чанша — самый зелёный город в Китае»
* Катэгорыя:Гарады правінцыі Хунань Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі