Паўстанне ў Дэр’а (горад на паўднёвым захадзе Сірыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі) — адзін з эпізодаў грамадзянскіх пратэстаў у Сірыі (сакавік—май 2011 года).

Агляд Правінцыя Дэр’а — сельскагаспадарчы рэгіён. Ён сур’ёзна пацярпеў у выніку шматгадовай засухі. У дадатак да ўласных праблем, сюды перасяліліся тысячы бежанцаў з усходніх раёнаў Сірыі, таксама пацярпелых ад засухі.

У антыўрадавых выступах прымалі ўдзел радыкальныя ісламісты, у тым ліку члены падпольных груп, звязаных з забароненай у Сірыі арганізацыяй «Браты-мусульмане». Галоўным цэнтрам паўстання стала гарадская мячэць аль-Амары (імам — шэйх Ахмад ас-Саясін).

25 красавіка для падаўлення паўстання ў горад былі ўведзены вайсковыя падраздзяленні і бранятэхнікаВ ходе операции по подавлению восстания в городе Даръа погибли 39 человек // ИТАР-ТАСС от 26 апреля 2011. Ваенна-паліцэйская аперацыя працягвалася да 5 мая, пасля чаго войскі былі выведзены з горада.

Ход падзей Сакавік Нагодай для хваляванняў у Дэр’а паслужыла затрыманне службай бяспекі 6 сакавіка групы падлеткаў, якія распісвалі сцены дамоў і платы антыўрадавымі лозунгамі. У ходзе допытаў юнакоў, як сцвярджалася, падвергнулі жорсткаму абыходжанню і катаванням. 18 сакавіка, калі пасля пятнічнай малітвы ў мячэці аль-Амары сваякі затрыманых прыйшлі да паліцэйскага ўчастку патрабаваць іх вызвалення, паліцыя адкрыла па іх агонь. Трое чалавек былі забіты на месцы, і яшчэ адзін пазней памёр ад раненняўMiddle East unrest: Silence broken in Syria // BBC News, 19 March 2011В Сирии расстреляли мирную демонстрацию. 19 сакавіка пахаванне дваіх з загінулых, у якіх прынялі ўдзел тысячы мясцовых жыхароў, прывяло да новых беспарадкаў. Удзельнікі пахавальнай працэсіі скандавалі заклікі да «рэвалюцыі», а паліцыя спрабавала разагнаць натоўп, выкарыстоўваючы дубінкі і слёзатачывы газ. Тым часам прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў асабістыя спачуванні сем’ям загінулых, паабяцаўшы правесці дбайнае расследаванне інцыдэнтуВ Сирии убиты пятеро участников антиправительственных выступлений // LENTA.RU, 23 марта 2011.

З пачаткам беспарадкаў у Дэр’а былі перакінуты дадатковыя сілы паліцыі, у тым ліку спецпрызна. На ўездзе ў горад былі арганізаваны блокпасты.

20 сакавіка ў горад прыбыла ўрадавая камісія для расследавання сітуацыі, якая прывяла да масавых беспарадкаў. Мясцовыя старэйшыны на сустрэчы з прадстаўнікамі сірыйскага ўрада прадставілі пералік патрабаванняў да цэнтральных уладаў, уключаючы вызваленне палітвязняў, закрыццё ў Дэр’а ўпраўлення тайнай паліцыі, адстаўка губернатара і публічны судовы працэс над усімі, хто нясе адказнасць за расстрэл мірнай дэманстрацыі. Улады ў якасці першага кроку да прымірэння прапанавалі адпусціць затрыманых, аднак натоўп дэманстрантаў спаліў офіс кіруючай партыі Баас, палац правасуддзя і некалькі паліцэйскіх участкаў, а таксама разграмілі два офісы тэлекамунікацыйных кампаній, у тым ліку кампаніі «Сірыятэль», якой валодае буйны бізнесмен Рамі Махлюф, стрыечны брат прэзідэнта. Сілы бяспекі адкрылі па прысутным агонь на паразу. Як мінімум адзін чалавек быў забіты, дзясяткі іншых пратэстоўцаў атрымалі раненні.

Да гэтага часу старая частка горада перайшла пад кантроль незадаволеных, а размешчаная там мячэць аль-Амары была пераўтворана ў палявы шпіталь, куды дастаўляліся параненыя і пацярпелыя ў выніку прымянення слёзатачывага газу дэманстрантыВ сирийском городе Даръа третьи сутки продолжаются народные волнения . Члены забароненай у Сірыі арганізацыі «Браты-мусульмане», што групаваліся вакол імама мячэці аль-Амары, узялі на сябе арганізацыю акцый пратэсту.

22 сакавіка паліцыя адкрыла агонь па маніфестантах, якія накіроўваліся ў Дэр’а з іншых гарадоў. Як перадаў тэлеканал «Аль-Джазіра», тыя мелі намер далучыцца да пратэстоўцаў. Нечакана хваляванні перакінуліся ў два суседніх з Дэр’а населеных пункта — Джасем і Наўі.

У ноч на 23 сакавіка службы бяспекі пасля перакідання падмацаванняў штурмавалі мячэць аль-АмарыВ Сирии произошло нападение на санитарную машину. Супраць удзельнікаў акцыі пратэсту ля аб’екта быў ужыты слезацечны газ. Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне прадэманстравала запасы зброі, якія былі выяўлены ўнутры мячэці ў ходзе штурму, — агнястрэльная зброя, гранаты, боепрыпасы. Па паведамленнях СМІ, якія спасылаліся на прадстаўнікоў пратэстуючых, у гэты дзень у сутыкненнях з паліцыяй загінула 15 чалавекВ противостояниях сирийской полиции и манифестантов в Даръа 23 марта погибли 15 человек — оппозиция // ISLAM.RF от 24 марта 2011. Па ўсім горадзе былі ўсталяваны вайсковыя пасты. Мабільная сувязь і інтэрнэт былі адключаны. Днём па дзяржаўнаму тэлеканалу было афіцыйна абвешчана, што Башар Асад адправіў у адстаўку губернатара правінцыіПрезидент Сирии уволил губернатора мятежного города // LENTA.RU от 23 марта 2011.

24 сакавіка, па паведамленнях відавочцаў, да 20 тысяч жыхароў прынялі ўдзел у пахаванні ахвяраў сутыкненняў з сіламі бяспекі і паліцыяй. Сілы бяспекі былі адведзены з цэнтра горада.

25 сакавіка група «Рэвалюцыя ў Сірыі 2011» размясціла ў сацыяльнай сетцы Facebook заклік да «народнага паўстання» па ўсёй Сірыі. Найбольш шматлікія акцыі пратэсту супраць дзеянняў уладаў адбыліся ў Дэр’а, дзе на вуліцы для ўдзелу ў пахавальных працэсіях выйшла да 100 тысяч чалавек. Сабраўшыся пасля пахавання на плошчы перад будынкам адміністрацыі губернатара правінцыі, пратэстоўцы спалілі плакат з выявай Башара Асада, пасля чаго павалілі, разбілі і спалілі статую яго бацькі — Хафеза Асада. З даху афіцэрскага клуба па прысутным была адкрыта стральба, што прывяло да новых ахвяр.

Красавік і май 3 красавіка новым губернатарам правінцыі Дэр’а быў прызначаны Мухамед Халед аль-ХанусВ Сирии назначен новый губернатор мятежной провинции Даръа // «Российская газета» от 4 апреля 2011.

8 красавіка ў сутыкненнях з баевікамі загінулі 19 і былі паранены 75 паліцэйскіхДевятнадцать полицейских погибли в беспорядках в Даръа на юге Сирии // РИА «Новости» от 8 апреля 2011. У гэты ж дзень зняволеныя падпалілі будынак турмыБеспорядки в Сирии усиливаются, сообщают СМИ // РИА «Новости» от 8 апреля 2011.

У ноч на 25 красавіка ў горад былі ўведзены вайсковыя падраздзяленні і бранятэхніка, уведзены каменданцкі час, адключаны вадаправод, электрычнасць і тэлефонная сувязьСирийские войска вошли в город Даръа для задержания террористов // информагентство «Синьхуа» от 26 апреля 2011. Апазіцыя спрабавала абцяжарыць рух вайсковых падраздзяленняў, на вуліцах былі збудаваны барыкады з бетонных блокаў і аўтамашынSyria Escalates Crackdown as Tanks Go to Restive City // «The New York Times» от 25 апреля 2011. Восем танкаў і два БТРы сірыйскай арміі атачылі мячэць аль-Амары, салдаты занялі пазіцыі каля ўваходаў у будынкі дзяржустаноў, на дахах былі размешчаны снайперы. У гэты дзень загінулі 18 і былі паранены 14 чалавекВ сирийском городе Даръа в столкновениях погибли 18 человек // «Известия» от 25 апреля 2011. Па дадзеных праваабаронцы Абдалы Абазiда (Abdallah Abazid), у сутыкненнях з войскамі ў гэты дзень загінулі не менш за 25 чалавекНе менее 25 человек погибли в столкновениях в сирийском городе Даръа // РИА «Новости» от 25 апреля 2011. У гэты ж дзень апазіцыянеры атакавалі вайсковае падраздзяленне ў паўднёвым прыгарадзе Дэр’а, загінулі 10 вайскоўцаўПри нападении на сирийский военный отряд погибли 10 человек // информагентство «Синьхуа» от 26 апреля 2011.

26 красавіка, па даных сірыйскіх праваабаронцаў, у ходзе аперацыі ў Дэр’а загінулі 39 і былі паранены 70 чалавек.

27 красавіка прадстаўнік ваеннага камандавання паведаміў, што ўрадавыя войскі ўступілі ў перастрэлку з «экстрэмісцкімі тэрарыстычнымі групамі», якія перакрылі дарогі і атакавалі пасты. У ходзе перастрэлак былі знішчаны і затрыманыя некалькі тэрарыстаў, канфіскавана зброя і боепрыпасы, таксама загінулі 3 і былі паранены 15 вайскоўцаўВ Сирии 3 военнослужащих погибли и 15 — пострадали в результате перестрелки в городе Даръа // информагентство «Синьхуа» от 27 апреля 2011.

30 красавіка ў цэнтры горада, у квартале Карака сірыйскія вайскоўцы ўзялі штурмам мячэць аль-Амары, якая больш за месяц служыла галоўнай апорай паўстанняСирийские военные взяли штурмом главную мечеть города Даръа // «Новости» (ОРТ) от 30 апреля 2011. Арыштаваць правадыра мяцежнікаў імама Ахмеда ас-Саясіна не ўдалося, бо ён схаваўся, але падчас перастрэлкі быў забіты яго сын і яшчэ 6 баевікоў. У гэты ж дзень была чутна страляніна ў паўднёвай і ўсходняй частцы горада, а з г. Дамаск у Дэр’а перакінуты танкіСирийская армия захватила оплот оппозиции — мечеть в городе Даръа // «Вести. RU» от 30 апреля 2011.

1 мая апазіцыя прыняла рашэнне прарваць блакаду Дэр’а, накіраваўшы ў горад з размешчаных паблізу населеных пунктаў і паўднёвых ваколіц Дамаска калоны маніфестантаўЖители юга Сирии планируют прорвать блокаду Даръа // «Вести. RU» от 1 мая 2011.

5 мая генерал Рыяд Хадад адрапартаваў аб паспяховым завяршэнні аперацыі ў горадзе, адкуль пачалі вывад вайскоўцаў і бранятэхнікі сірыйскай армііИз бунтующего сирийского города начался вывод войск // LENTA.RU от 5 мая 2011. За час ваеннай аперацыі і зачыстак у перастрэлках загінулі 60 чалавек і 800 былі арыштаваныСирийская армия начала покидать мятежный город Даръа .

Заўвагі

Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Май 2011 года Катэгорыя:Красавік 2011 года Катэгорыя:Сакавік 2011 года Катэгорыя:2011 год у Сірыі