Аляксей Махнач (нар. , Ждановіч, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Ураджайная».
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ мінскага раёна, першымі трэнерамі былі Ігар Віктаравіч Бачыла і Станіслаў Станіслававіч Раткевіч.
Футбольную кар’еру пачаў у 2010 годзе за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе перайшоў у мінскі «Прамень».
У 2016 годзе далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі». Пазней некаторы час выступаў за «Крумкачы» і рэчыцкі «Спадарожнік», але вяртаўся ў «Вікторыю». У 2020 годзе заставаўся іграком мар’інагорскага клуба, але на полі не з’яўляўся і па заканчэнні сезона пакінуў каманду.
У 2022 годзе далучыўся да клуба «Ураджайная» ў Другой лізе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ураджайная Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ