Манрэальскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка Установа ўключае ў сябе трынаццаць факультэтаў, больш за шэсцьдзесят кафедр і дзве даччыныя установы: політэхнічную школу і школу бізнесу. Ён прапануе больш за 650 праграм бакалаўрыяту і магістратуры, у тым ліку 71 праграму аспірантуры. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.
Універсітэт быў заснаваны як кампус-спадарожнік Універсітэта імя Ф. Лаваля ў 1878 годзе. Ён стаў незалежнай установай пасля таго, як у 1919 годзе быў выдадзены папскі статут. Універсітэт пераехаў з Лацінскага квартала Манрэаля ў цяперашняе месца на Каралеўскай гары ў 1942 годзе. Ён быў зроблены свецкай установай у 1967 годзе.
Структура Факультэт планавання Факультэт мастацтваў і навук Факультэт права Факультэт медыцыны Факультэт стаматалогіі Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт музыкі Школа оптаметрыі Факультэт фармацыі Школа грамадскага здароўя Факультэт адукацыйных навук Факультэт медсястрынства Факультэт бесперапыннай адукацыі Політэхнічная школа Школа бізнесу
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады