На́ча, Нач — рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лань (басейн Дняпра).

Назва Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.

Гідраграфія Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Канюхі Ляхавіцкага раёна, вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Нач Ганцавіцкага раёна. Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Лясістасць тэрыторыі вадазбору 25 %.

Даліна пераважна трапецэпадобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2—3 км. Схілы спадзістыя, вышыня 5–6 км, на значным працягу адкрытыя. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км), нізкая, забалочаная, зарослая хмызняком.

Асноўны прыток — рака Тучанка (леваруч). Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае на двух участках на працягу 22,6 км: выток — 0,5 км вышэй ад вусця ракі Тучанка, 20,8 км; 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Руда Клецкага раёна — вёска Крышылавічы Ганцавіцкага раёна, 1,8 км; на астатнім участку звілістае, шырынёй 3–10 м. Берагі ўмерана стромкія, вышынёй 0,4–0,8 м.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 60 % аб’ёму гадавога сцёку.

На беразе Начы каля вёскі Заляшаны археалагічны помнік — стаянка старажытных людзей.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Клецкага раёна Катэгорыя:Басейн Лані