Ілля Сін, сапр. Ілля Васільевіч Свірын (нар. , ) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт» (1995—99)Ілля Сін «Белетрыстыка», лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці» (1997—2010), арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010).

У 2017 — 2020 — рэдактар рэдакцыі газеты «Культура».

Творчасць Аўтар кніг «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі». Кніга «Белетрыстыка» з’явілася як «рэканструкцыя ўласнай літаратуры сродкамі літаратуры»svaboda.org. «Libido» — першая кніга Іллі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. Яе гераіня Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках — разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі.

У 2019 «Libido» трапіла ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. 25 верасня Ілля Сін названы пераможцам прэміі Гедройца «за канцэптуальнае ўвасабленне светаадчування сучаснага грамадства і эфектыўнае выкарыстанне авангардысцкіх тэхнік пісьма»pen-centre.by .

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Культура»