Уладзіслаў Міхал Рамуальдавіч Машэўскі (, Прусінава, Мінскі павет — 21 красавіка (3 мая) 1863, Азярцы, Ігуменскі павет) — адстаўны штабс-капітан расійскай імператарскай арміі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Слуцкім павеце, атрад якога быў разбіты падчас бітвы з царскімі войскаміМашэўскі, Уладзіслаў-Міхал (ваенны дзеяч; 1824—1863).

Біяграфія Паходжанне Уладзіслаў Міхал Машэўскі нарадзіўся 7 кастрычніка 1824 года ў сямейным маёнтку Прусінава Мінскага павета (цяпер — ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці). Яго бацька, памешчык Рамуальд Ян Тадэвуш Юзафавіч, служыў у войску Варшаўскага княства. У 1811 годзе ён атрымаў чын капітана 16-га пяхотнага палка, за ўдзел у Напалеонаўскіх войнах у 1814 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна, пасля чаго выйшаў у адстаўку. Яго жонкай з’яўлялася Караліна Вайніловіч.

Ва Уладзіслава было пяцёра братоў: Атон Антоній (нар. 8 верасня 1818), Юзаф Браніслаў (нар. 18 лістапада 1819), Юзаф Артур (нар. 6 кастрычніка 1821), Зянон Ксаверый (нар. 30 чэрвеня 1827), Нарцыз Рамуальд Караль (нар. 31 кастрычніка 1832) і дзве сястры: Антаніна і Фабіяна.

Служба ў царскай арміі Па прыкладзе бацькі Уладзіслаў (як і яго браты Зянон і Нарцыз) вырашыў служыць у войску. Машэўскі служыў у артылерыі Расійскай імператарскай імперыі і звольніўся ў званні начальніка штаба. Ён ажаніўся з Ідаліяй Прасынскай, у шлюбе з якой 7 снежня 1860 года ў вёсцы Радзівілімонты нарадзіўся сын Храбрыслаў-Людвік-ЮзафНГАБ. – Фонд 319. – Воп. 2. – Спр. 2093. – Справа аб дваранскім паходжанні роду Машэўскіх. 31.07.1823–30.12.1900. – 56 арк..

Да паўстання 1863—1864 гадоў Уладзіслаў Машэўскі жыў у Слуцкім павеце, дзе арандаваў зямлю ў гаспадара маёнткаў Круговічы і Навадворцы каля Клецка, памешчыка Напалеона АбуховічаGieysztor, J. Pamiętniki z lat 1857–1865: W 2 t. – Wilno, 1913., t.2 s.303. Уласнай нерухомасці не меў.

Паўстанне ў Слуцкім павеце Падрыхтоўка Напярэдадні паўстання начальнікам Слуцкага павета быў прызначаны Ежы Павел Магільніцкі, які належаў да памешчыцкай групы «белых» і прынамсі з 1862 года быў звязаны з яе кіраўніком, Якубам Гейштарам. У яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя ўсіх мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да паўстання ў павеце (агітацыя, збор сродкаў, падрыхтоўка зброі і г.д.), аднак звесткі пра яго дзейнасць на гэтай пасадзе не захаваліся.

Распаўсюджванне ідэй нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць Расіі сярод жыхароў Слуцка было адзначана чыноўнікамі яшчэ да пачатку паўстання. 5 лютага 1863 года мінскі жандармскі штаб-афіцэр Барыс Райхарт паведаміў кіраўніку жандармскага корпуса Васілю Далгарукаву: «Самы непакой заўважыў я ў гор. Слуцку. Усе жыхары-каталікі, як гэта: духавенства, дваране, чыноўнікі і вучні — заражаны рэвалюцыйным духам…»Восстание в Литве и Белоруссии 1863–1864 гг.: Сб. документов / [АН СССР, Ин-т славяноведения и др.]. – Москва; Вроцлав: Наука, 1965. – 586 с., с.402.

Уладзіслаў Машэўскі быў прызначаны на пасаду вайсковага камандзіра Слуцкага павета. Паводле задумы камісара Мінскага ваяводства Баляслава Свентаржэцкага, яму адводзілася адна з вядучых роляў у кіраванні паўстаннем на Міншчыне. Планавалася, што пасля арганізацыі паўстанцкага атрада на Случчыне, Машэўскі накіруецца з ім у Ігуменскі павет і злучыцца з атрадам Свентаржэцкага. Пасля гэтага ён атрымае пасаду ваяводы і такім чынам узначаліць узброеныя сілы Мінскага ваяводства.

Падрабязнасці такога плану абмяркоўваліся на сустрэчы паміж вайскоўцамі ўвесну 1863 года. Неўзабаве пасля гэтага Уладзіслаў Машэўскі прыступіў да фармавання атрада. У гэтай справе яму дапамагалі сын памешчыка, уладальніка маёнтка Галынка Уладзіслава Вендарфа, міравы пасярэднік Слуцкага павета Браніслаў Вендарф і студэнт Кіеўскага універсітэта Фелікс КлюкоўскіНГАБ. – Фонд 295. – Воп. 1. – Спр. 1537. – Рапарты ваеннага начальніка і земскага спраўніка Слуцкага пав., жыцінскага благачыннага Бабруйскага павета аб з’яўленні паўстанцкіх атрадаў у паветах. 26.05.1863–15.09.1864. – 30 арк..

Дзейнасць паўстанцкага атрада Невядома, дзе менавіта ўтварыўся атрад. Мяркуючы па яго дзейнасці, гэта адбылося ў паўднёва-заходняй частцы Слуцкага павета, а найбольш верагодным месцам з’яўляецца маёнтак Галынка, хаця прамых доказаў гэтаму не знойдзена.

19 красавіка 1863 года паўстанцы з атрада Уладзіслава Машэўскага распачалі сваю дзейнасць. У той жа вечар яны ссеклі 5 тэлеграфных слупоў у 10 вёрстах ад паштовай станцыі Сіняўка і парвалі дрот, а ўначы прыбылі ў маёнтак Лявона Радзівіла (назва невядома), дзе, разбіўшы акно, скралі 40 паляўнічых стрэльбаў, некалькі кінжалаў і скрыню пораху.

На наступны дзень паўстанцы «на пераменных падводах» накіраваліся ў кірунку Ігуменскага павета для злучэння з атрадам Свентаржэцкага. Падчас гэтага былі гвалтоўна забраны сельскі засядальнік і ключвойт (першы з іх быў адпушчаны ў гэты ж дзень, а апошні ўцёк). Пакінуўшы Случчыну, атрад спыніўся на адпачынак каля вёскі Азярцы Ігуменскага павета. У гэты час паўстанцаў заўважыў мясцовы селянін Мін Бурак, які паведаміў аб гэтым уладам. 21 красавіка паўстанцы былі атакаваны расійскім атрадам у складзе 50 чалавек пяхоты і 20 казакоў Данскога казацкага палка пад камандаваннем падпалкоўніка Драгапулы.

Бітва была апісана ў справаздачы палкоўніка Астахава:

«Падышоўшы на 50 крокаў, заўважыў іх (паўстанцаў) у густых кустах. Адкрыўшы агонь, узмацніўшы пры гэтым ланцуг, адбыўся непрацяглы, але ўпарты бой. Пры першых стрэлах праціўнік страціў свайго начальніка, адстаўнога капітана артылерыі памешчыка Машэўскага. Паводле словаў палонных, страта яго і шматлікасць ахвяр каля сябе ад трапнага і пачашчанага агню стралкоў прывялі іх у поўную збянтэжанасць. Пакінуўшы сваю пазіцыю, яны пусціліся наўцёкі праз паляну. Тут спадар Драгапула загадаў казакам кінуцца ў атаку. Тады мяцежнікі, пабегшы да балота, пачалі кідаць усялякую сваю зброю і хавацца ў лес. Таму як усё гэта адбывалася позна ўвечары, далейшае пераследаванне было немагчымым. Страта мяцежнікаў, трэба меркаваць, значная, з іх 3 забіта на месцы, паранена 14 і ўзята ў палон 31. З нашага боку забіты 1 казак, цяжка паранены 1 гарніст, які памер на наступны дзень. Пры гэтым узята: стрэльбы, пісталеты, шаблі, косы, порах, кулі, свінец, коні, якіх ведамасць да гэтага дадаю».

З боку паўстанцаў апісанне бою засталося ў мемуарах Напалеона Абуховіча. У лісце да рэдакцыі серыі «Бібліятэка ўспамінаў», у рамках якой былі надрукаваны мемуары Якуба Гейштара, ён распавёў пра барацьбу і наступныя падзеі:

«…на трэці дзень пасля выступлення 1 траўня 1863 г. нас дагнала войска (2 ці 3 роты і сотня казакоў). У гэты момант мы былі аточаныя і засыпаныя градам куль. Я стаяў зусім побач каля Машэўскага. Пасля некалькіх нашых стрэлаў Машэўскі паў з куляй у сэрцы, паў таксама Мілярэўскі, што стаяў побач, студэнт Кіеўскага ўніверс[ітэта], паў шляхціц Асіеўскі і некалькі іншых. Я атрымаў кулю каля пояса, якая і сёння сядзіць дзесьці ў маім целе, хаця не турбуе мяне. І мы забілі некалькіх жаўнераў, але, натуральна, гэта не перашкодзіла нас атачыць, звязаць і пагнаць да бліжэйшай вёскі. Гэта адбывалася ў Ігуменскім павеце каля вёскі Азярцы. Вязняў завялі, а тых, што былі параненыя, завезлі ў Слуцк, адлеглы ў некалькіх мілях. Неабходна аддаць справядлівасць, што абыходжанне з намі было чалавечае; параненых узяў пад сваю апеку лекар нашай партыі высакародны Кернажыцкі»Gieysztor, J. Pamiętniki z lat 1857–1865: W 2 t. – Wilno, 1913, s.303-304.

Акрамя самога Машэўскага, падчас бітвы загінулі студэнт Кіеўскага ўніверсітэта Міраслаў Мілярэўскі і дваранін Базыль Траяноўскі. На працягу некалькіх дзён ад ран памерлі Фелікс Клюкоўскі і дваране Казімір Асяеўскі (Асіеўскі) і Францішак Пяроўскі. На гэтым дзейнасць атрада скончылася.

Удзельнікі атрада Дакладная колькасць паўстанцаў у атрадзе Машэўскага невядома. У рапарце палкоўніка Астахава значыцца спіс з імёнамі 50 асобаў, які разам з яшчэ не паланёнымі на той час удзельнікамі атрада складае 56 чалавек. Ускосныя звесткі даюць падставу меркаваць, што колькасць паўстанцаў была большай, але не перавышала 100 чалавек.

Сярод паўстанцаў выразна пераважалі дваране — 39 чалавек (каля 75 %), прадстаўнікі падатковых саслоўяў (сяляне, мяшчане і аднадворцы) складалі толькі 13 чалавек (25 %). Католікаў было 36 чалавек (каля 84 %), налічваліся 5 праваслаўных (каля 11.5 %) і 2 пратэстантаў (каля 4.5 %). Значная колькасць удзельнікаў атрада Машэўскага знаходзілася на дзяржаўнай ці прыватнай службе – 11 чалавек (каля 20 %). 12 паўстанцаў (каля 21 %) навучаліся ў вышэйшых навучальных установах ці гімназіях.

Спіс вядомых паўстанцаў атрада Машэўскага Імя Узрост Паходжанне Прафесія Веравызнанне Абуховіч Напалеон 23дваранін студэнт католік Абуховіч Отан 20дваранін пісар католік Асіповіч Казімір 45дваранін католік Асіповіч Юзаф 16дваранін гімназіст католік Асяеўскі Казімір Багурскі Антоні 20дваранін католік Бараноўскі Леанід 27дваранін католік Баранцэвіч Канстанцін 20дваранін католік Бародзіч Юзаф 23дваранін католік Блавачынскі Міхал 32дваранін ці вольны хлебароб Буката Лукаш 22селянін католік Вэндарф Браніслаў 32дваранін міравы пасярэднік католік Грыгаровіч Баляслаў 16дваранін гімназіст католік Грыгаровіч Юльян дваранін католік Гудзіян (Гудар) Юзаф 42мешчанін Далькевіч Юльян 22дваранін католік Дашкевіч Адольф 30дваранін католік Кабак Фёдар 25селянін прыватны службоўца праваслаўны Кавельмахер Вацлаў 26мешчанін студэнт пратэстант Кавецкі Тамаш24аднадворац католік Капашынскі Караль 36дваранін католік Кернажыцкі Канстанцін 32дваранін лекар праваслаўны Клеер Юльян 20мешчанін Клюкоўскі Фелікс 22дваранін студэнт Крагельскі Аляксандр 17дваранін католік Крагельскі Ян 19дваранін католік Крушынскі Максімільян 23дваранін студэнт католік Ласоўскі Антоні дваранін католік Ліпніцкі Міхал 21мешчанін праваслаўны Максімчык Пётр селянін праваслаўны Марчык Адольф 25селянін вазніца праваслаўны Мацкевіч Караль 19дваранін студэнт католік Машэўскі Уладзіслаў 38дваранін афіцэр Мікульскі Фларыян 20дваранін аканом Мілярэўскі Міраслаўдваранін студэнт Мінкевіч Баляслаў 21селянін гімназіст Нядзвецкі Бярнард 22дваранінземлямер католік Нядзвецкі Юзаф дваранін католік Падгальскі Базыль 23селянін католік Палоцкі Вінцэнт 26мешчанін ці селянін лакей католік Плаўскі Адам 20аднадворац католік Пятроўскі Францішак дваранін Пятроўскі Юзаф 20дваранін студэнт католік Радкевіч Антоні 19дваранін ляснік католік Рудаміна Юзаф 18дваранін католік Саевіч Уладзіслаў 20дваранін ці аднадворац гімназіст католік Траяноўскі Базыль дваранін Флемінг Георг 19іншаземец гімназіст пратэстант Чаркоўскі Станіслаў 22дваранін Чарноцкі Віктар 30дваранін католік Чарноцкі Ян дваранін афіцэр Шпакоўскі Мечыслаў дваранін афіцэр католік Шулякоўскі Антоні 18дваранін арандатар католік Юрэцкі Юзаф 22дваранін вазніца католік Янкоўскі Аляксандр 31дваранін пісар католік

Пасля паланення ўсіх паўстанцаў перавезлі ў Слуцк і пасадзілі ў мясцовую турму. Пасля шасці месяцаў пазбаўлення волі большая частка з іх у кастрычніку была перададзена ў Бабруйскую крэпасць і аддадзена пад Палявы ваенны суд.

Падчас судовага працэсу паўстанцы абралі розныя тактыкі паводзін. Некаторыя (па меншай меры 14) пакаяліся ў сваіх дзеяннях, іншыя (па меншай меры 16) выказалі спачуванне ўдзелу ў паўстанні і прасілі літасці, трэція сцвярджалі, што далучыліся да атрада пад пагрозамі гвалту. Рашэнне суда было вынесена 11 снежня 1863 года, пасля чаго справа 39 паўстанцаў была перададзена ў Часовы палявы аўдытарыят у Вільні. Яго прысуд быў пададзены на зацвярджэнне віленскаму генерал-губернатару Міхаілу Мураўёву.