Фукусіма — карта Японіі — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку. Плошча прэфектуры — 11 636,28 км², насельніцтва — 1 038 364 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 89,24 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Фукусіма.
Геаграфія Прэфектура падзелена гарамі на тры рэгіёны — Айдзу, Накадоры і Хамадоры. У Айдзу пераважае гарысты ландшафт з дзеючым вулканам Бандай (1819 м), Накадоры славіцца сваімі сельскагаспадарчымі дасягненнямі, а Хамадоры знакаміты доўгай і зацяжной вайной двух кланаў за права валодання гэтым рэгіёнам.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Фукусіма размешчана 13 гарадоў і 13 паветаў (31 мястэчка і 15 вёсак).
Катэгорыя:Тахоку
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі