Касцяніцы арктычныя (Rúbus árcticus) — расліна, від роду сямейства .

Распаўсюджанне Расліна распаўсюджана ў халоднай і ўмеранай зонах Паўночнага паўшар’я: Паўночнай Амерыцы, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Расіі. Расце ў лясах, на разнатраўных лугах, па берагах ручаёў і рэк, у зарасніках кустоў, на балотах і тундрах, да 1200 м над узроўнем мора.

Касцяніцы арктычныя — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Норботэн.

Батанічная апісанне

Травяністы мнагалетнік да 30 см вышынёй.

Карэнішча доўгае, тонкае, паўзучае, дравяністае, размешчанае на глыбіні 15-25 см.

Лісце тройчатае, зялёнае.

Кветкі адзінкавыя, зверху, з пяццю пялёсткамі, цёмна-ружовага колеру. Раскрываюцца яны з канца мая. Цвіценне расцягнута па часе на 25-35 дзён: у ліпені можна сустрэць і пладаносныя, і квітнеючыя расліны.

Плод — сакавітая шматкасцянка, у спелым выглядзе салодкая на смак, па велічыні і форме падобная на звычайную маліну, але колер яе больш складаны. Водар спелых ягад нагадвае ананас.

Хімічны склад

У пладах утрымліваюцца вугляводы, 5-7 % цукроў (глюкозу і фруктозу), 1-2 % лімоннай кіслаты, яблычная і аскарбінавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, якія надаюць ягадам смак ананаса.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Лічыцца лепшай паўночнай ягадай. Ягады ўжываюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. З ягад рыхтуюць варэнне, сокі, наліўкі, настойкі, лікёр. З лісця гатуюць гарбату.

Сок касцяніц арктычных спрыяе зніжэнню тэмпературы, здавальняе смагу. Рэкамендуецца як танізавальны і ўмацавальны сродак.

Літаратура

Rubus arcticus // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с. Якубов В. В. Растения Камчатки (Полевой атлас). — М.: Путь, Истина и Жизнь, 2007.

Брежнева А. П. Целебные фрукты и ягоды. — ФГУИПП «Кострома», 2004.

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Маліна