Валерый Мікалаевіч Палішчук (нар. 30 кастрычніка 1963, с. Прыазёрнае, Табольскі раён, Кустанайская вобласць, Казахская ССР) — генерал-маёр міліцыі.

Біяграфія Служыў міліцыянерам лінейнага пункта міліцыі на станцыі Шэманаіха лінейнага аддзела ўнутраных спраў на станцыі Абарона Усходняга ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Казахскай ССР.

У 1987 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу транспартнай міліцыі МУС СССР. У 1987 годзе прызначаны на пасаду оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама Магілёва.

У 1994 годзе скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе стаў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Ленінскага райвыканкама Магілёва — начальнікам службы крымінальнай міліцыі. У 1999—2001 гадах — начальнік аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама, далей — начальнік аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

У 2005—2009 гадах служыў намеснікам начальніка крымінальнай міліцыі па аператыўна-вышуковай працы УУС Магаблвыканкама, потым першым намеснікам начальніка УУС — начальнікам крымінальнай міліцыі. Да верасня 2014 года знаходзіўся на пасадзе начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У верасні 2014 года прызначаны начальнікам Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.

У 2019 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Магілёўскай вобласці.

Узнагароды медаль «За бездакорную службу» III ступені, медаль «За бездакорную службу» II ступені, медаль «За бездакорную службу» I ступені (2011)НАЧАЛЬНИК МОГИЛЕВСКОГО ИНСТИТУТА МВД — ВАЛЕРИЙ ПОЛИЩУК , ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2019)Госнаград и благодарностей Президента удостоены представители различных сфер. 29 августа 2019, нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Ганаровы супрацоўнік МУС», нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За адданасць абавязку і прысязе», ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання