Ніжэй прадстаўлены спіс моў праграмавання, згрупаваных паводле катэгорый. У некаторых выпадках мовы пералічваюцца ў некалькіх катэгорыях, бо не існуе агульнай схемы класіфікацыі моў праграмавання і ўласцівасці некаторых моў дазваляюць аднесці іх да розных катэгорый.
Аб’ектна-арыентаваныя
1C ActionScript Ada C++ C# ColdFusion D Eiffel Fortran J Java JavaScript Lua Модула-2 Objective-C Oz Perl PHP Python R Ruby Scala Simula Smalltalk VBScript Visual DataFlex Visual FoxPro
Асэмблерныя
GAS MAC/65 MASM
Візуальныя
Візуальная мова праграмавання — мова праграмавання, якая дазваляе ствараць праграмы праз маніпуляцыі з графічнымі элементамі, а не праз напісанне тэкставых інструкцый.
Ladder Diagram Scratch
Кампіляваныя
ActionScript Ada BASIC C C++ C# Clojure COBOL Curl D Delphi Eiffel Elm Erlang F# Fortran Go Groovy Haskell Java Kotlin Mercury Objective-C P Pascal PL/I Python Rust Scala Scheme Simula Smalltalk Vala
Лагічныя
Лагічнае праграмаванне — парадыгма праграмавання, заснаваная на матэматычнай логіцы — праграмы ў ёй задаюцца ў форме лагічных сцвярджэнняў і правілаў вываду.
Curry Oz Prolog
Мовы баз даных
Мовы, функцыянал якіх распрацаваны ў значнай ступені для працы з данымі і базамі даных.
ABAP/4 SQL
Навучальныя
Мовы, якія былі распрацаваны галоўным чынам для выкладання і вывучэння праграмавання.
Logo Модула-2 Pascal Scheme Scratch Wolfram Language
Працэдурныя мовы
ActionScript Ada ALGOL BASIC C C++ C# COBOL ColdFusion Curl D Delphi Forth Eiffel Fortran G-code Go Groovy Java JavaScript Модула-2 MATLAB Oberon OCaml Pascal Perl PL/I Python R Rust VBScript Visual Basic Visual FoxPro Wolfram Language
Сістэмныя
Сістэмная мова праграмавання — мова праграмавання, прызначаная для задач нізкага ўзроўню, такіх як кіраванне памяццю або кіраванне задачамі. Такія мовы выкарыстоўваюцца для напісання сістэмнага праграмнага забеспячэння: аперацыйных сістэм, драйвераў прылад, кампілятараў.
Ada C C++ D PL/I Rust Swift Zig
Скрыптавыя
Скрыптавыя мовы прызначаныя для аўтаматызацыі задач, якія звычайна выклікаюць знешнія праграмы або цалкам перадаюць ім упраўленне.
AutoIt AWK Bash ColdFusion JavaScript Groovy Lua Perl PHP PowerShell Python R Ruby sed Smalltalk Tcl VBScript
Функцыянальныя
APL C++ (ад версіі C++11) C# Clean Clojure Curl Curry D Dart Elm Erlang Elixir Groovy Haskell Hope Idris J Java (ад версіі 8) JavaScript Kotlin Lisp Miranda ML Opal Perl PHP Python R Ruby Rust Scala Scheme Swift Tcl VB.NET Wolfram Language
Эзатэрычныя
Эзатэрычныя мовы праграмавання звычайна распрацоўваюць для праверкі межаў дызайну мовы праграмавання, як доказ канцэпцыі або як жарт.
INTERCAL Brainfuck Befunge Malbolge Unlambda
Мовы праграмавання *