Шчаўе тупалістае (Rumex obtusifolius) — кветкавая травяністая расліна, від роду сямейства .

Назва

Шчаўе тупалістае, карначГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., шчаўлюк вадзяныЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Батанічнае апісанне

Шматгадовая буйная расліна з магутным коранем і бароздавым сцяблом вышынёй да 1,5 м, дугападобнымі або ніцымі галінамі ў сярэдняй частцы.

Прыкаранёвае лісце сядзіць на доўгіх хвосціках, з плоскай і бліскучай ліставай пласцінкай даўгавата-яйкападобнай формы, у даўжыню да 25 см і 12 см шырынёй, канцы лісця тупыя або слабазавостраныя, з сэрцападобным аснаваннем. Лісце на сцеблах кароткачарашковае, авальна-ланцэтнай формы.

Суквецце аблісцвенае, мяцёлкавае, з адхіленымі галінамі. Кветкі двухполыя, дробныя, зялёнага колеру, сабраны ў друзлыя калатоўкі. Калякветнік складаецца з шасці авальна-трохкутных лісточкаў. Падчас паспявання пладоў унутраныя лісточкі становяцца цёмна-бурымі. Тычынак у колькасці шэсць, песцік з трыма слупкамі і гронкападобнымі лычыкамі.

Цвіценне адбываецца ў ліпені — жніўні. Плод — трохграневы арэшак.

Лёгка гібрыдызуецца з іншымі відамі шчаўя, напрыклад, са або .

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Від распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, у Скандынаўскіх краінах, на Балканскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, у Малой Азіі і Іране. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы на захад ад Камы і Волгі, акрамя паўночных раёнаў і Крыма, прысутнічае на Каўказе.

Расце ў лясах, на ўзлесках і ў зарасніках кустоўя. Ля жылля чалавека селіцца як рудэральная і пустазельная расліна.

Значэнне і выкарыстанне Лісце расліны можа быць выкарыстана ў якасці салаты ці як шпінат, можа адварвацца. Лісце змяшчае шчаўевую кіслату, ужыванне якой у вялікай колькасці можа быць небяспечным.

Высушанае насенне выкарыстоўваецца ў якасці вострай прыправы.

Вегетатыўныя часткі могуць выкарыстоўвацца ў якасці лекавай сыравіны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Шчаўе Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе