Барве́нак малы (Vinca minor) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Назва
Барвенак малы, барвінакЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924, барвінецFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927..
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя вечназялёныя травяністы расліны або паўкусцікі вышынёй 30—60 см. Сцёблы ляжачыя, галінастыя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, скурыстае, бліскучае, з суцэльным гладкім краем і завостранай верхавінкай, на кароткіх чаранках. Верхні бок ліста цёмна-зялёнага колеру. Кветкі сіняга колеру, на прамастойных галінках вышынёй 10—20 см у пазухах лісця. Плод — сухая лістоўка цыліндрычнай формы.
Ядавітая расліна.
Распаўсюджанне і экалогія Радзімай расліны з’яўляецца Еўропа і Малая Азія. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Мезафіт. Патрабавальная да якасці глебы, не патрабавальная да асвятлення. Цвіце ў маі—чэрвені.
Класіфікацыя
Таксанамія Від Барвенак малы ўваходзіць у род трыбы падсямейства сямейства парадку .
Прадстаўнікі У межах віду вылучаюць некалькі формаў:Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура). — з белымі кветкамі; — з лісцем у белых плямах; — з пурпурнымі кветкамі; — з лісцем у залаціста-жоўтых плямах; — з кветкамі нябесна-блакітнай афарбоўкі; — з пурпурнымі махровымі кветкамі.
Гаспадарчае значэнне Вырошчваецца ў культуры. Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Літаратура Булат В. С., Пашына Г. В. Барвенак // — С. 236.
Спасылкі
Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH
Катэгорыя:Кутровыя Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе