Аўтаномны рэгіён паўночнаа-карыбскага ўзбярэжжа () — аўтаномная адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Нікарагуа. Складаецца з 8 муніцыпалітэтаў. Адміністрацыйны цэнтр — Пуэрта-Кабесас.

Плошча — 32 159 км². Насельніцтва (2016 г.) — 39 0670 чалавек.

Быў утвораны 7 верасня 1987 г. на месцы дэпартамента Селая. Кіруецца Радай аўтаноміі з 47 дэпутатаў. З 2007 г. выбары ў Раду адбываюцца шляхам прамога галасавання.

Асноўныя галіны эканомікі: сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, рыбалоўства, турызм.

Спасылкі Región Autónomo del Atlántico Norte RAAN RACCN

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Нікарагуа