Аблога Латакіі — эпізод сірыйскага паўстання, калі 13 жніўня 2011 года сірыйская армія і сірыйскія ваенна-марскія сілы пачалі аперацыю ў сірыйскім прыбярэжным горадзе Латакія.
Перадгісторыя
Латакія была месцам пратэстнай актыўнасці з сакавіка 2011 года. Сірыйскі ўрад заявіў, што 12 чалавек былі забіты ў горадзе падчас сутыкненняў у канцы сакавіка, што прывяло да ўводу ў населены пункт арміі ў мэтах абмежавання руху ў горад і з горада. Сотні сірыйцаў былі арыштаваны да канца ліпеня. Як паведамілі мясцовыя актывісты ў Латакіі замежным сродкам масавай інфармацыі, яны асцерагаліся гвалтоўных разгонаў іх акцый. Аднак пратэсты працягваліся, нягледзячы на павелічэнне прысутнасці супрацоўнікаў сіл бяспекі і арышты. Некалькі грамадзянскіх асоб былі забіты ў ходзе сутыкненняў з паліцыяй у гэты перыяд.
Эскалацыя канфлікту 13 жніўня больш за 20 танкаў і БТР увайшлі ў Латакію, пра што паведаміў Сірыйскі назіральны пункт за правамі чалавека (SOHR). Як згадаў цэнтр, па меншай меры двое грамадзянскіх асоб былі забіты ў ходзе пачатку ўрадавай аперацыі.
14 жніўня мясцовы апазіцыйны каардынацыйны камітэт (LCC) заявіў, што колькасць загінуўшых узрасла, так як сірыйская армія пачала артылерыйскі і танкавы абстрэл частак горада, а сірыйскія ВМС абстралялі прыбярэжныя раёны з кананерскіх лодак з цяжкіх гармат. Сірыйская нацыянальная арганізацыя па правах чалавека заявіла, што ёй вядомы імёны 26 загінулых у Латакіі. Як заяўляў SOHR, большасць смерцяў былі выкліканы тым, што людзей альбо збілі, альбо пераехалі баявыя машыны. Паводле ўладаў, былі забіты двое салдат і чацвёра «ўзброеных мужчын, якія тэрарызавалі мясцовых жыхароў».
15 жніўня сірыйская армія загадала жыхарам паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнаў Латакіі эвакуіравацца. Катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра» паведаміў, што, па сцвярджэнні мясцовых жыхароў, салдаты праводзілі аблавы на людзей у цэнтры горада, саджаючы іх у аўтобусы і адпраўляючы на стадыён Аль-Асад. Кааліцыя апазыцыйных актывістаў «Сірыйскі рэвалюцыйны каардынацыйны саюз» паведаміла аб, па меншай меры, шасцярых забітых на працягу дня ў Латакіі. Сірыйскі адмаўляў выкарыстанне кананерскіх лодак супраць Латакіі, назваўшы гэтыя прэтэнзіі «абсалютна неабгрунтаванымі», і што караблі ля берагоў Латакіі выкарыстоўваліся для барацьбы з кантрабандай. Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ (UNRWA) заявіла, што больш за 5000 палесцінцаў былі вымушаны бегчы з лагера бежанцаў на ўскраіне Латакіі падчас штурму, а LCC паведаміў, што салдаты прыйшлі з горада ў лагер і запатрабавалі ад мясцовых жыхароў сысці. Яны нібыта стралялі па выпадковым людзям у дадатак да абстрэлаў наваколля і ператрусам у дамах. У раёне, дзе знаходзіцца палесцінскі лагер, вялася стральба.
Міжнародная група па правах чалавека «Авааз» заявіла, што можа пацвердзіць гібель дзевяці чалавек 16 жніўня ў Латакіі. Як казалі мясцовыя жыхары, многія людзі былі затрыманыя, спрабуючы бегчы з горада, а байцы апалчэння «Шабіха» ў грамадзянскім, верныя Асаду, рабавалі будынкі і крамы ў раёне аль-Рамель, дзе знаходзіўся лагер палесцінскіх бежанцаў, а таксама агрэсіўна рэагавалі на любую спробу або любую прыкмету здымкі. Адзін жыхар заявіў, што баіцца, што ўскраіны горада будуць цалкам знішчаны.
Лекар, які працаваў у Латакіі, паведаміў 18 жніўня, што заявы актывістаў апазіцыі, у тым ліку аб выкарыстанні ваенных караблёў для нападу на горад і затрыманні соцень грамадзянскіх асоб на спартыўным стадыёне, з’яўляюцца праўдай. Паводле яго звестак, больш за 50 чалавек загінулі з 14 жніўня ў Латакіі. Суніцкіх і палесцінскіх жыхароў горада атакавалі ў першую чаргу, а іх дамы былі разбураны з дапамогай абстрэлаў і бульдозераў, каб змусіць людзей бегчы. Многія з іх былі схоплены і арыштаваны.
Наступствы 10 студзеня 2012 года з’явіўся відэазапіс, дзе невялікі натоўп праасадаўскіх дэманстрантаў у Латакіі акрыжыў і атакаваў машыны назіральнікаў ЛАГ. Пры гэтым было паранена 11 назіральнікаў.
Заўвагі
Катэгорыя:Аблогі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Жнівень 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Сірыі Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі