Баі за Ідліб — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі падчас якога з 10 па 13 сакавіка 2012 года ўзброенымі сіламі Сірыі была праведзена ваенная аперацыя з мэтай вызвалення горада Ідліб і знішчэння сіл апазіцыі.
З пачаткам грамадзянскай вайны горад быў заняты паўстанцамі. Яны кантралявалі населены пункт некалькі месяцаў, калі ў іх атрымлівалася супрацьстаяць нападам з боку ўрадавых падраздзяленняў.
З 10 па 13 сакавіка 2012 года ўзброенымі сіламі Сірыі была праведзена ваенная аперацыя з мэтай ачысткі горада ад сіл апазіцыі. За тыдзень да гэтага адбылося нарошчванне ваеннай сілы і пачалася падрыхтоўка да штурму (так, у бок горада накіравалася вялікая калона з 42 танкаў і 131 транспарту з вайскоўцамі). Горад абаранялі 1000-1300 паўстанцаў, мелася 2 танкі. 13 сакавіка, пасля зацятых баёў, урадавыя войскі занялі ІдлібСирийские власти заявили о захвате города Идлиб.
Урадавыя войскі страцілі 7 салдат забітымі, 6 танкаў выведзены са строю. Абаронцы страцілі 36-52 забітымі, 130 палоннымі130 armed men surrender to Syrian authorities in Idlib// PressTV .
У ліпені таго ж года паведамлялася, што большая частка правінцыі Ідліб зноў апынулася пад кантролем паўстанцаўСМИ: Сирийский Идлиб полностью перешел в руки повстанцев // Росбалт, июль 2012.
Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Сакавік 2012 года Катэгорыя:Канфлікты 2012 года Катэгорыя:2012 год у Сірыі