Анатоль Веніямінавіч Калінін (1916—2008) — рускі савецкі пісьменнік, паэт і драматург, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся года ў станіцы Каменскай (цяпер горад Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці) у сям’і настаўніка, які паходзіў з данскіх казакоў.

Пасля школы вучыўся ў тэхнікуме, з 1932 года працаваў журналістам. Першы раман «Курганы» (1941) напісаў пад уплывам «Паднятай цаліны» М. А. Шолахава. Франтавы карэспандэнт «Камсамольскай праўды» (1941—1945), член СП СССР (1945), маёр (1942). Член УКП(б)/КПСС з 1946 года.

Анатоль Калінін падтрымваў маладых данскіх паэтаў — Барыса Прымерава, Барыса Кулікова і іншых, некаторым з іх ён, можна сказаць, даў «пуцёўку ў жыццё». Адным з першых ён адгукнуўся на публікацыю вершаў І. Я. Кавалеўскага, складзеных ім у фашысцкім палоне. Таксама яму належаць артыкулы пра творчасць данскіх пісьменнікаў А. А. Бахарава, М. А. Нікуліна і іншых.

Дэпутат ВС РСФСР. Пасля распаду СССР уступіў у КПРФ і заставаўся ў яе шэрагах да канца жыцця.

А. В. Калінін памёр 12 чэрвеня 2008 года на хутары Пухлякоўскім Растоўскай вобласці. Пахаваны тамсама, у двары сваёй уласнай хаты.

100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка шырока адзначалася на Доне100-летие Анатолия Калинина не ограничится гуляниями на четыре дня.

Узнагароды ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені (29.01.1945) ордэн Айчыннай вайны II ступені (06.04.1985) ордэн Чырвонай Зоркі (29.04.1943) ордэн Дружбы народаў медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага (1973) — за аповесці «Рэха вайны» (1963) і «Звароту няма» (1971)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання