Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі (; ) — рускі савецкі паэт, паэт-песеннік, прозаіч, перакладчык. Герой Сацыялістычнай Працы (1970). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій першай ступені (1943, 1949).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Глотаўка Ельнінскага павета Смаленскай губерні (цяпер — Угранскі раён Смаленскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.
Верагодна паходзіў з беларускай сям’і, бо ў яго вершах сустракаецца згадкі пра беларускую мову ў бацькоў:
Сам вывучыў грамату, навучыўся чытаць і пісаць. З восені 1911 года ён змог хадзіць у школу і скончыў яе вясною 1913 года, атрымаўшы «5» па ўсіх прадметах. У 1915 годзе працягнуў сваё навучанне ў гімназіі. Гімназію прыйшлося пакінуць, бо сям’я цярпела вялікую нястачу. Адзін з вучнёўскіх вершаў — «Просьба салдата» — быў апублікаваны яшчэ ў 1914 годзе ў агульнарасійскай газеце «Новь». Член РКП(б) з 1918 года. У 1921—1931 гадах працаваў у смаленскіх газетах. У 1931 годзе пераехаў у Маскву.
Многія вершы Ісакоўскага пакладзены на музыку. Найбольш вядомыя: «Кацюша» і «Ворагі спалілі родную хату» (музыка М. І. Блантэра), «У лесе прыфрантавым», «Ляцяць пералётныя птушкі», «Самотны гармонік», «Пад зоркамі балканскімі» і іншыя. У фільме «Кубанскія казакі» на музыку І. В. Дунаеўскага прагучалі яго песні «Якім ты быў, такім ты і застаўся» і «Ой, цвіце каліна».
У 1926 годзе М. В. Ісакоўскі, быўшы рэдактарам газеты, дапамагаў свайму маладому таленавітаму земляку А. Т. Твардоўскаму.
У 1927 годзе выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Провада ў саломе», якія спадабаліся Максіму Горкаму. У выніку супрацоўніцтва з В. Р. Захаравым песні на словы Ісакоўскага з’яўляюцца ў рэпертуары хору імя Пятніцкага. Найбольш вядомыя з іх: «Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «І хто яго ведае». Паводле слоў Аляксандры Пермяковай, сучаснага кіраўніка хору імя Пятніцкага, гэтыя песні зрабілі хор знакамітым. Паэма «Казка пра праўду», напісаная ў 1945—1946 гадах, надрукавана толькі ў 1987 годзе.
Яшчэ ў трыццатых гадах усюды загучалі яго дзіўныя песні, у якіх так да месца і ўтульна адчуў сябе наш час, з усімі яго навінамі і прадчуваннямі заўтрашняга дня… А самая знакамітая, «Кацюша», ваявала на фронце, ёю назвалі нашыя байцы самую грозную зброю — рэактыўныя гвардзейскія мінамёты. І нарэшце, яго вяршыня, дзе ўжо поўная воля аддадзена болю, па сваім трагізме, рэдка дасяжным нават наймацнейшымі паэтамі,— гэта «Ворагі спалілі родную хату»Дзмітрый Кавалёў Жыццё — песня.
Акрамя шматлікіх паэтычных зборнікаў выдаў кнігу «Пра паэтычнае майстэрства». Аддаў шмат часу перакладу і апрацоўцы старадаўніх песень і казак, вядомы перакладамі з украінскай, беларускай і іншых моў. Перакалаў у прыватнасці сербскія народныя песні, творы Тараса Шаўчэнкі, Янкі Купалы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «Адвечная песня», «Нікому», «Над ракою Арэсай», «Хлопчык і лётчык» (апошні верш любіў Юрый Гагарын), «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова (з перакладу Ісакоўскага чарнагорскі паэт Родаван Зогавіч пераклаў паэму Куляшова на сербскахарвацкую мову, і яна стала папулярнай сярод югаслаўскіх партызан), «Бывайце здаровы» Адама Русака. Доўгі час песня «Бывайце здаровы» лічылася ці то народнай з перакладам на рускую мову Ісакоўскага, ці то ўласна створанай на яго верш. Русаку давялося даказваць сваё аўтарства з дапамогай Саюза пісьменнікаў Беларусі, і ў 1940 годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэннямі, абяцаннямі болей не падпісвацца пад тэкстам песні сваім імем і заўпэўніваннямі, што не ведаў пра аўтараЯк аўтар «Кацюшы» псаваў нервы беларускім пісьменнікам.
Аўтабіяграфічная кніга «На Ельнінскай зямлі» (1969).
Міхаіл Васільевіч займаўся палітычнай дзейнасцю, быў дэпутатам Вярхоўнага савета РСФСР чатырох скліканняў.
Жыў у 1930-я гады ў Нашчокінскім завулку (з 1933 года — вул. Фурманава), 3; затым на вул. Горкага, 19; з 1970 года — на В. Броннай вул., 2/6. Падчас эвакуацыі з 1941 года па 1943 год жыў у горадзе Чыстапалі Татарскай АССР на вуліцы Льва Талстога, д. 138, кв. 5.
Памёр 20 ліпеня 1973 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 7)Магіла М. В. Ісакоўскага на Новадзявочых могілках .
Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія першай ступені (1943) — за тэксты агульнавядомых песень «І хто яго ведае…», «Ішоў са службы пагранічнік…», «Кацюша», «Праводзіны» і іншыя Сталінская прэмія першай ступені (1949) — за зборнік «Вершы і песні» Герой Сацыялістычнай Працы (19.01.1970) чатыры ордэны Леніна (30.01.1950; 21.01.1960; 28.10.1967; 19.01.1970) два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (31.01.1939; 23.09.1945) ордэн «Знак Пашаны» (28.10.1967) медалі
Памяць
У 1979 годзе яго імем названа вуліца ў маскоўскім раёне Строгіна. Імя Ісакоўскага носіць Інстытут мастацтваў і вуліца ў Смаленску. Таксама ў гонар паэта названы завулак у Данецку (Украіна). У 2000 годзе ў Іркуцку было шырока адзначана стагоддзе з дня нараджэння паэта М. В. Ісакоўскага: праведзены памятныя вечары і выдадзены зборнік вершаў «Самотны блукае гармонік… Вершы, якія сталі песнямі» (Одинокая бродит гармонь… Стихи, ставшие песнями), ідэя святкавання стогадовага юбілею, выпуск і складанне паэтычнага зборніка, належыць іркуцкаму паэту Генадзю ГайдуНовыя кнігі, новыя сустрэчы, Валянціна СЯМЁНАВА, загадчыца бюро прапаганды Іркуцкай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі.
Сачыненні Собрание сочинений в пяти томах. М., Художественная литература, 1981—1982 Собрание сочинений в 4-х томах. М., Художественная литература, 1968—1969 По ступеням времени. Смоленск, 1921 Взлеты. Смоленск, 1921 «Провода в соломе». М.-Л., ГИЗ, 1927; «Провинция». Смоленск, 1930; «Мастера земли». М., ОГИЗ-ГИХЛ, 1931; «Избранники земли» (1931); Война с тараканами. Смоленск, 1932 Избранные стихи. Л.-М., ОГИЗ-ГИХЛ, 1931 Избранные стихи. — М., ГИХЛ, 1933; Вдоль да по дороге… — Смоленск, 1934 Стихи. — Смоленск, 1935 Избранные стихи. — М., Гослитиздат, 1936 Избранные стихи и песни. — М., Гослитиздат, 1940 Здравствуй, Смоленск! — Смоленск, 1944 Стихи и песни. М., 1944 Песни о Родине. М., 1945 Избранные стихотворения. — М.: Советский писатель, 1947; Избранные стихи и песни. — М., Московский рабочий, 1947 Избранные стихотворения. — М., Гослитиздат, 1947 Стихи и песни. Курск, 1947 Стихи, песни, поэмы. — Смоленск, 1947 Избранные песни и переводы. Смоленск, 1948 Стихи и песни. М., 1948 «Стихи и песни». М., 1949 ; Избранное. М., Гослитиздат, 1950 «На родных просторах». Сборник песен. — М.: Молодая гвардия, 1951; Сочинения в 2-х томах. М., Гослитиздат, 1951 «О поэтическом мастерстве». Сборник статей и писем. — М.: Советский писатель (1952, 1953, 1960, 1962); Стихи и песни. М., 1952 Стихи и песни. М., 1953 Избранные стихи. М., Советский писатель, 1955 Сочинения. Т. 1-2. М., Гослитиздат, 1956; Стихи и песни. М., 1957 Летят перелетные птицы. М., Детгиз, 1958 Песня молодости. М., 1958 Сочинения. Т. 1-2. М., 1959; Сочинения. Т. 1-2. М., 1961; «Ты по стране идешь…». М., Советский писатель, 1964; «Стихотворения». М.-Л., Советский писатель, 1965 — БПБС; Стихи и песни. М., 1966 О поэтах, о стихах, о песнях. М., 1968 На Ельнинской земле. М., Детская литература, 1971 Под небом России. М., 1971 «О поэтах, о стихах, о песнях» (1968, 2-е изд. — 1972); «На Ельнинской земле». Автобиографические страницы (1973); Из переписки двух поэтов. А. Т. Твардовский — М. В. Исаковский // «Дружба народов», 1976, № 7-9; «Два года в Чистополе». Письма // «Вопросы литературы», 1982, № 5; «Сказка о правде» // «Знамя», 1987, № 10;
Фільм
Крыніцы
Літаратура Осетров Е. И. Человек-песня. — М., 1979. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / В. Казак; [пер. с нем.]. — : РИК «Культура», 1996. — XVIII, 491, с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8. Исаковский Михаил. На Ельнинской земле: Автобиографические страницы. — Москва: Советский писатель, 1975. — 576 с.
Спасылкі
Біяграфія М.Ісакоўскага
Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Смаленска Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Паэты-песеннікі Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5-га склікання Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ва Угранскім раёне