«Рыга-2000» () — хакейны клуб з латвійскага горада Рыга. Заснаваны ў 2000 годзе. Прыпыніў дзейнасць у 2000 годзе ў сувязі з аб’яднаннем з клубам «Юніёрс», які з’яўляецца фарм-клубам рыжскага «Дынама».
Гісторыя Гісторыя клуба пачынаецца ў 2000 годзе, калі каманда ўпершыню прыняла ўдзел у Латвійскай хакейнай лізе. Ужо ў першым сезоне сталічны клуб стаў трыумфатарам першынства краіны. У тым ж годзе ён браў удзел ва Усходне-еўрапейскай хакейнай лізе, дзе заняў сёмае месца. У 2004 годзе клуб падае заяву ў Беларускую хакейную лігу, а ў наступным сезоне атрымлівае бронзу чэмпіянату. У 2008 клуб зноў прыняў удзел у лізе, заняўшы 11-е месца. У наступным годзе было вырашана расфарміравать клуб з пераводам часткі складу ў хакейны клуб «Юніёрс».
Трагедыя 3 лістапада 2004 года падчас матча з мінскім «Дынама» аднаму з гульцоў «Рыгі-2000» Сяргею Жолтаку раптоўна стала блага. Па дарозе ў распранальню ён памёр ад сардэчнага прыступу. У памяць пра Сяргея Жолтака за ім у камандзе назаўжды застаўся нумар 33Сергей Жолток умер во время матча. Врачи более часа боролись за его жизнь в раздевалке, но сердце хоккеиста не выдержало.
Дасягненні
Латвійская хакейная ліга: Пераможцы (5) : 2000, 2003, 2004, 2005, 2006 Срэбраны прызёр (2) : 2001, 2002 Бронзавы прызёр (2) : 2007, 2008
Усходня-еўрапейская хакейная ліга: Срэбраны прызёр (1) : 2001
Беларуская экстраліга: Бронзавы прызёр (1) : 2005
Спасылкі Афіцыйны сайт клуба «Рыга-2000» разграміла «Альбу Валан»
Рыга-2000 Катэгорыя:Спорт у Рызе Катэгорыя:2000 год у Рызе