Альберт Аляксеевіч Разін () — удмурцкі навуковец і грамадскі дзеяч. Абаронца ўдмурцкай мовы ад знікнення. Заслужаны дзеяч навукі Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Саюзе навукоўцаў Удмурціі.

10 верасня 2019 года ў Іжэўску (Удмурція, Расія) Альберт Разін з выкарыстаннем бензіну здзейсніў акт самаспалення перад будынкам мясцовага Дзяржсавета. Разін трымаў плакат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава : «І калі мая мова знікне заўтра, то я гатовы памерці сёння». Альберт Разін атрымаў амаль 100 % апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі праз некалькі гадзін«Огнетушитель найти не смогли. И все стоят с камерами и снимают» // Idel.Реалии .

Грамадская дзейнасць Альберт Разін быў адным з заснавальнікаў лабараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Інстытута чалавека УДУ, быў яго дырэктарамУдГУ — Наука (архивная версия сайта) , пакуль штат не быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся, каб дзеці вывучалі ўдмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавета пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасць знікае»Альберт Разин: «Удмуртский этнос исчезает на глазах» .

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 года звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савета Удмурціі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваннем не падтрымліваць законапраект аб вывучэнні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовыНавуковец ва Ўдмуртыі падпаліў сябе. «Калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» // Радыё Свабода.

10 верасня 2019 года здзейсніў акт самаспалення.

Водгукі Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Меджлісу крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў:

Спікер эстонскага парламента Хен Пылуаас:

Гл. таксама Алекса Гірнік Гектар Пітэрсан Ян Палах Валенці Бадзіляк

Спасылкі Альберт Разин: «Удмуртский этнос исчезает на глазах» Павел Казарин: Уроки самосожжения // Крым. Реалии Виталий Портников: Самосожжение и русификация // Крым. Реалии

Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Самаспаленні ў знак пратэсту Катэгорыя:Самагубствы ў Расіі Катэгорыя:Удмурцкая мова Катэгорыя:Вучоныя Расіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Актывісты супраць русіфікацыі