Во́сава, Восаўка — рака ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Дзітва (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Рачкуны. Упадае ў Дзітву за 0,5 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Ажэлішкі. Вадазбор у межах Лідскай раўніны. Рэчышча каналізаванае. На рацэ створаны сажалкі (каля вёсак Біланцы, Падваранцы).
Літаратура — С. 489.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзітвы