Рабіна арыя (Sórbus ária) — від дрэў з роду Рабіна сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовае дрэва вышынёй 10-15 метраў або невысокі куст. Святлалюбнае, звычайна расце адзінкава, на добра асветленых участках, аддае перавагу вапнавым глебам.

Лісце рабіны арыя, у адрозненне ад рабіны звычайнай, суцэльнае, круглява-эліптычнае, скурыстае, па афарбоўцы зялёнае зверху і знізу белалямцавае.

Кветкі белыя, буйныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці.

Плады чырванавата-аранжавыя, з сопкай мякаццю, ядомыя.

Арэал Расліна горна-ляснога пояса Еўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі і Малой Азіі. Расце на вышыні ад 500 да 1700 м над узроўнем мора.

Сістэматыка і сінанімія Сінонімы: Crataegus aria L., Hahnia aria var. majestica Dippel, Pyrus aria (L.) Ehrh., Pyrus aria subsp. rupicola Syme, Sorbus aria f. aurea (Hesse ex Rehder) Rehder, Sorbus aria var. decaisneana (Lavallée) Rehder, Sorbus aria var. majestica (Dippel) C. K. Schneid., Sorbus aria var. salicifolia Myrin, Sorbus rupicola (Syme) Hedl.

Прымяненне Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў азеляненні і садаводстве. Плады служаць кормам для птушак, людзьмі ў ежу практычна не выкарыстоўваюцца з-за сухога сопкага смаку. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Рабіна Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1763 годзе