Паморскае ваяводства () — ваяводства на поўначы Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Гданьск. Насельніцтва — 2 290 070 жыхароў (2013 год), гарадскога 74 %Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013 . Плошча 22,7 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — г. Гданьск. Найбуйнейшыя гарады: Гдыня, Слупск, Сопат. Рэльеф нізінны на ўзбярэжжы Балтыйскага мора і ў межах дэльты р. Вісла (Віслянскія Жулавы), у цэнтральнай частцы Кашубскае Паазер’е (вышыня да 329 м, г. Вяжыца). Клімат умераны, пераходны да марскога. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −1 °C да −3 °C, ліп. 16—17,5 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Галоўная рака — Вісла (з прытокамі Вда і Вяжыца), Леба, Слупя. Найбуйнейшыя азёры Вдзыдзэ і Радунскае. Глебы пераважна падзолістыя, у далінах рэк алювіяльныя. Пад лесам каля 30 % тэрыторыі (хвоя, елка, бук). Гаспадарка прамыслова-аграрная. Прамысловасць: машынабудаванне (пераважае суднабудаванне і суднарамонт, радыётэхнічная, электронная), хімічная, нафтахімічная, фармацэўтычная, харчовая, дрэваапрацоўчая, лёгкая. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі 54 % тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, бульбу, цукровыя буракі, кармавыя травы. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней. Рыбалоўства. Турызм (Сопат, Ястшэмбе-Гура, Уладыславова і інш.).

Вядомыя асобы Анджэй Лепер

Літаратура

Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы