Плюшчай непрыкмечаны — у крыніцы пад назвай (Sparganium erectum neglectum) — падвід віду сямейства .
Апісанне Водна-балотная шматгадовая травяністая расліна з простымі або галінастымі сцебламі, пагружанымі ў дно вадаёма. Лісце лінейнае, размешчана ў два шэрагі. Кветкі дробныя, несамастойныя, аднаполыя, апыляюцца ветрам. Яны сабраны ў шарападодбныя галоўкі на разгалінаваных, сцеблах, якія ўзвышаюцца над паверхняй вады. У верхняй частцы сцябла і яго галін размяшчаюцца мужчынскія суквецці, а ніжэй — жаночыя. Калякветнік просты, з 3 — 6 зялёных або цёмных лускавінак. У мужчынскай кветцы 3 тычынкі, у жаночых — 1 песцік з верхняй завяззю, доўгім слупком і 1 насенным зачаткам. Пасля цвіцення ўтвараюцца плады — арэшкі ў тугіх шарападобных галоўках, якія дубянеюць. Расце на невялікай глыбіні ў рэках і азёрах, у месцах з павольным цячэннемГамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл..
Літаратура
Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.
Катэгорыя:Рагозавыя