Майскэ (, ) — вёска ў Джанкойскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.
Гісторыя Мясцовая камуна была заснавана ў 1920-я гады паблізу сяла Калай, пераважана яўрэямі-выхадцамі з беларускіх губерняў і атрымала назву Хаклай ( — «селянін»). З 1929 года існуе сяло Майфельд (у перакладзе з ідыш — «майскае поле»), якое стала цэнтрам сельсавета.
У 1941—1944 гадах пад нацысцкай акупацыяй, частка яўрэйскага насельніцтва была эвакуявана, многія забіты акупантамі. Пасля вайны сюды прыбывалі перасяленцы з Украіны. У 1945 годзе Майфельд перайменавалі ў Майскае. З 1946 года ў складзе Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена ў склад УССР. З 1965 года ў Джанкойскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
18 сакавіка 2014 года разам з Джанкойскім раёнам паселішча ўключана ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі паблізу здарылася загаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектамtass.ru; мясцовых жыхароў часова эвакуіраваліtass.ru.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Джанкойскага раёна