Пылю́шнік вузкалісты — у крыніцы пад назвай (Thalictrum lucidum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва Пылюшнік вузкалісты, руцьвянкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., балотная мятла, мядуніца, мядуніца лугавая, пажытнік, памошнік, расходнік, сузік, сузіц Ботанический словарь — Спб, 1878.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Апісанне Шматгадовая трава 50—140 см (да 1,5 м) вышынёй. Лісце чаргаванае, на чаранках, з прылісткамі. Сцябловых лісткоў 7—10. Ліставыя пласціны яйкападобныя, 2—4-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад эліптычных да даўгаватых (самае ніжняе лісце) або лінейных (верхняе лісце), звычайна цэлыя, часам 2—3-зубчастыя на кончыках, верхняя паверхня бліскучая, цёмна-зялёная, ніжняя — светла-зялёная, дробна-валасістая паралельна жылкам .

Суквецце выпрастана-разгалінаванае, досыць разрэджанае. Кветкі радыяльна сіметрычныя, бледна-жоўтыя, каля 1 см у папярочніку. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, зеленавата-белыя, рана вянуць. Тычачак шмат, бледна-жоўтыя, 2—4 мм даўжынёй; пылавікі відавочна карацей. Некалькі песцікаў. Плод — 8—10-хрыбетная, бесчарашковая сямянка.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Сібіры. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф. Засяляе вільготныя і забалочаныя лугі, нізінныя балоты, берагі вадаёмаў, прыбярэжныя і пойменныя хмызнякі, абочыны дарог і чыгунак. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Ва Украіне расце на вільготных і забалочаных лугах — у Карпатах, Палессі і лесастэпе звычайны; у стэпе рэдкі (гарады Дніпро, Мікалаеў).

Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі, Днепрапятроўскай вобласці Украіны.

Таксанамія

Сінонімы , nom. illeg.

sensu auct.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Thalictrum lucidum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе