Тладыя́нта няпэўнаяПрекрасный сад своими руками. Иллюстрированный справочник цветовода, Данилов В. В., М: «Аделант», 2012 г., 288 с., ISBN 978-5-93642-319-2. С. 226 (Thladiantha dubia) — кветкавая расліна роду сямейства , якая расце на Далёкім Усходзе Расіі і ў Паўночна-Усходнім Кітаі, дзе абмежавана культывуецца ў дэкаратыўных мэтах. Яна таксама інтрадукавана ў краіны Еўропы, ЗША і Канаду.
Біялагічнае апісанне
Тладыянта няпэўная — шматгадовая травяністая ўчэпістая двухдомная ліяна з адтапырана-валасістымі сцебламі і з сэрцападобным цэльнакрайнім, з вонкавага боку лямцавым лісцем. Плады, якія памерам і формай нагадваюць дробныя агуркі (3 х 7—8 см), да канца верасня чырванеюць, становяцца мяккімі і вельмі салодкімі. У мякаці заключана 40—100 цёмных насенін з цвердай лупінай.
Жыццё тладыянты няпэўнай цесна звязаная з яе апыляльнікам — маленечкай дзікай пчалой віду . Гэта насякомае з вечара залазіць у раскрыты бутон мужчынскай кветкі. Пераначаваўшы ў цяпле, пчолка на наступную раніцу пералятае да жаночай кветкі і пакідае прынесены пылок на лычык. Гэтая пчолка ніколі не наведвае бахчавыя культуры і, наадварот, свойскія пчолы, а таксама чмялі і восы, якія апыляюць агуркі, дыні і гарбузы, не заўважаюць кветак тладыянты няпэўнай. Мабыць, гэта акалічнасць і прывяла да таго, што ў тладыянты няпэўнай над насенным размнажэннем пераважае вегетатыўнае.
На кожным нізка нахіленым над зямлёй участку надземнага парастка і на ўсіх падземных парастках фармуецца ланцужок клубняў памерам 2—8 см, неядомых. Так як з кожнага клубня наступнай вясной выцягваецца новы парастак і пад зямлёй зноў вырастаюць злучаныя ў выглядзе ланцужкі клубні, то расліна на працягу некалькіх гадоў займае даволі вялікую плошчу (да 10—12 квадратных метраў), утвараючы густую і хутка павялічвальную ў аб’ёме групу.
Крыніцы
Літаратура
Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981
Спасылкі
Thladiantha dubia
Катэгорыя:Гарбузовыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1833 годзе