Эмпайр Стэйт Білдынг () — 102-павярховы небаскроб, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку на востраве Манхэтэн. З 1931 па 1972, да адкрыцця Паўночнай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра, з'яўляўся самым вялікім будынкам свету. У 2001 годзе, калі рухнулі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра, небаскроб зноў зрабіўся самым высокім будынкам Нью-Ёрка да 30 красавіка 2012 года, калі новы Сусветны гандлёвы цэнтр 1 дасягнуў большай вышыні«It's official: 1 WTC is New York's new tallest building» . NY Daily News. . Архітэктура выканана ў стылі ар-дэко.

З моманту пабудовы ў 1931 годзе і да завяршэння будаўніцтва паўночнай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў 1972 годзе Эмпайр-Стэйт-Білдынг быў самым высокім будынкам у свеце. Вышыня апошняга паверху складае 373,2 метру (разам з антэнай — 448,7 м)SkyscraperPage — Empire State Building . У наш час Эмпайр-стэйт-білдынг з'яўляецца чацвёртым па вышыні небаскробам у Злучаных Штатах, саступаючы Вежы Свабоды ў Нью-Ёрку, Уіліс-таўэр і Міжнароднаму гатэлю і вежы Трампа ў Чыкага, і 22-м па вышыні ў свеце.

Назва паходзіць ад мянушкі штата Нью-Ёрк — «імперскі штат» (). Эмпайр-Стэйт-Білдынг, як правіла, разглядацца як амерыканскі культурны сімвал. Будынак і інтэр'ер ніжняга паверха з'яўляюцца славутасцю горада паводле рашэння спецыяльнай гарадской камісіі, якое было пацверджана ў Нью-Ёркскім Савеце АтаксаванняWhite, Norval & Willensky, Elliot (2000). «AIA Guide to New York City» (4th ed.). New York: Three Rivers Press. ISBN 0812931076. p.226.. Будынак быў аб'яўлены нацыянальным гістарычны помнікам ЗША ў 1986 годзе. У 2007 годзе будынак пад нумарам адзін увайшло ў спіс лепшых амерыканскіх архітэктурных рашэнняў па версіі Амерыканскага інстытута архітэктараў.White, Norval & Willensky, Elliot; AIA Guide to New York City, 4th Edition; New York Chapter, American Institute of Architects; Crown Publishers. 2000. p.226. Уладальнікам будынка з'яўляецца кампанія W&H Properties.W&H Properties — Empire State Building Знаходзіцца вежа на Пятай авеню паміж Заходнімі 33-й і 34-й вуліцамі.

Гл. таксама Спіс самых высокіх збудаванняў свету Спіс самых высокіх будынкаў свету Спіс самых высокіх будынкаў Нью-Ёрка Крайслер-білдынг Ракфелераўскі цэнтр

Спасылкі

Empire State Building: Official Internet Site with lighting schedule and explanation of colors

Катэгорыя:Небаскробы Катэгорыя:Нью-Ёрк Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Збудаванні ЗША ў стылі ар-дэко