«Вялікі перапынак» () — савецкі чатырохсерыйны мастацкі тэлевізійны фільм, зняты ў 1972—1973 гадах рэжысёрам Аляксеем Караневым па матывах аповесці Георгія Садоўнікава «Іду да людзей». Прэм’ера фільма на ТБ адбылася 29 красавіка 1973 года.
Сюжэт Самалюбства Нестара Пятровіча Северава, маладога гісторыка, ганарлівага сваімі, як ён думае, глыбокімі ведамі, абражана тым, што на ўступным экзамене ў аспірантуру яго абышла любімая дзяўчына Паліна. У прыкрасці ён парывае з Палінай і сыходзіць у добраахвотную «высылку» — настаўнікам у вячэрнюю школу. Ён становіцца класным кіраўніком 9 «а» класа. Выявiлася, што выкладаць школьныя дысцыпліны вельмі розным дарослым людзям, большасць з якіх старэйшыя за самога выкладчыка, не так-што проста, асабліва калі некаторыя з іх не хочуць вучыцца. Некаторыя дарослыя, здавалася б, вучні дастаўляюць свайму класнаму кіраўніку масу клопатаў. У давяршэнне да ўсіх праблемаў, у новага настаўніка ўлюбляецца вучаніца Нэлі Ляднёва, бацька якой вучыцца ў тым жа класе.
У ролях Міхаіл Конанаў Яўген Лявонаў Ралан Быкаў Аляксандр Збруеў Святлана Мікалаеўна Кручкова Юрый Кузьмянкоў Наталля Богунова Савелій Крамаров Наталля Гвоздзікава Віктар Праскурын Валерый Носік
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Фільмы 1973 года Катэгорыя:Фільмы СССР 1973 года