Касцёл Святой Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Клецку Мінскай вобласці.
Гісторыя Парафія існуе з 1450 г. Каталіцкая парафія адроджана ў 1993 г. 4 снежня 1996 г. пачаліся набажэнствы ў капліцы.
У 2003 г. у горадзе Клецку была перададзена ў вечнае карыстанне зямельная дзяльніца пад будаванне каталіцкага касцёла, які ў архітэктурным плане нагадвае былы касцёл Найсвяцейшай Тройцы. 30 чэрвеня 2012 г. мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч кансэкраваў касцёлhttp://kletsk.minsk-region.by/ru/kostel-troitsy/ .
Гл. таксама Нясвіжскі дэканат
Спасылкі Клецк — парафія Святой Тройцы на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Клецка Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:2012 год у Беларусі