Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы вёскі.
Гісторыя
Пабудаваны ў XIX стагоддзі з дрэва. Па іншых дадзеных, першапачаткова узведзены як уніяцкая царква ў XVIII стагоддзіВ. М. Князева. Памяць. Нясвіжскі раён. Мінск, Белта, 2002. Па выніках усеагульнага перапісу 1897 года, у вёсцы Сейлавічах пражывалі 544 праваслаўных вернікаў, а ў аднайменным засценку — 495 католікаў.
Парафія пры касцёле ўтварылася ў 1920 годзе. Станам на 1934 год, касцёл адносіўся да Нясвіжскага дэканата Пінскай архідыяцэзіі. Пробашчам прыхода з 1932 года з’яўляўся айцец Дамінік Юзаф, забіты ў 1942 годзе ў НясвіжыBohdan Bejze, Antoni Galiński. Martyrologia duchowieństwa polskiego 1939-1956. Archidiecezjalne Wydawn. Łódzkie, 1993. С.114.
Прыход адноўлены ў 1990-я гады. У 2016 годзе касцёл наведаў архібіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. На цяперашні час настаяцелем у прыходзе служыць ксёндз Пётр ШаркоАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у межах пастырскай візітацыі наведаў Нясвіж і Сейлавічы Catholic.by, 31.10.2016..
Архітэктура Помнік архіэктуры народнага дойлідства. Касцёл вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад вільчыкавым дахам, які пераходзіць у вальмавы над пяціграннай апсідай. Трохвугольны франтон фасада завершаны чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Уваход вырашаны нізкім прамавугольным прытворам пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценкахКулагін А. М. Вёска Сейлавічы. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // — С. 329.
З сейлавіцкага касцёла паходзіць абраз XVIII стагоддзя «Святая Сям’я» (тэхніка — палатно і алей), які захоўваецца зараз у Музеі старажытнабеларускай культуры. Гэты твор невядомага майстра па непацверджаных звестках першапачаткова захоўваўся ў адным з нясвіжскіх касцёлаў. Дадзены абраз выразна адрозніваецца спрошчаным і менш удалым выкананнем, пры спробе захаваення кампазіцыйнай будовы пратографа. Асаблівай увагі патрабуе паяўнасць німба па-над Святым Іосіфам, наяўнасць у Марыі і Ісуса як карон, так і ззянняХристианские ценности в культуре современной молодежи. Сборник докладов IV международной конференции студентов, магистрантов и аспирантов (18 декабря 2015 г.) / редакторы-составители: С.И. Шатравский, С.А. Юшкевич. – Минск: Ковчег, 2016. – 309 с., С. 91.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сейлавічы Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства