Грэта Цінцін Элеанора Эрнман Тунберг (; нар. , Стакгольм) — шведская школьніца, экалагічны актывіст. У 15 гадоў пачала пратэставаць каля шведскага парламента з плакатам «Школьная забастоўка за клімат», заклікаючы да хуткіх дзеянняў па барацьбе са зменай клімату ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем. Яе дзеянні знайшлі водгук па ўсім свеце, спарадзіўшы шматлікія масавыя мерапрыемствы, вядомыя як «школьныя забастоўкі за клімат», або «пятніцы за будучыню».

Біяграфія Нарадзілася 3 студзеня 2003 года ў Стакгольме. Маці Малена Эрнман — шведская оперная спявачка, бацька — акцёр Свантэ Тунберг.

Па словах Грэты, у 11 год яна перажыла дэпрэсію, а пазней ёй быў пастаўлены дыягназ сіндром Аспергера, абсесіўна-кампульсіўны разлад.

На канфэрэнцыі TEDx у лістападзе 2018 года Грэта сказала, што ўпершыню пачула пра змены клімату ў 8 год, але не магла зразумець, чаму ніхто не спрабуе штосьці з гэтым рабіць.

Школьніца Грэта Тунберг стала вядомая тым, што натхніла людзей па ўсім свеце на «школьныя забастоўкі», ідэя якіх у тым, што па пятніцах замест урокаў школьнікі выходзяць на вуліцы, імкнучыся прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці да праблемы клімату.

У верасні 2019 года шведка выступіла на саміце па клімаце ў ААН. У сваёй прамове яна абвінаваціла палітыкаў у тым, што яны пазбавілі яе пакаленне дзяцінства, бо перадалі яму ўсе назапашаныя ў чалавецтва праблемы, звязаныя са зменамі клімату, і пераклалі на яго плечы іх рашэннеTime объявил человека года. У сваю чаргу крытыкі кліматычнага руху сумняваюцца ў кампетэнтнасці 16-гадовага дзіцяці без развітога крытычнага мыслення публічна судзіць пра такія складаныя пытанні, як кліматычныя зменыНазвана словазлучэнне года. Пра яго лёгка здагадацца.

Слоўнік Колінза англійскай мовы назваў climate strike («кліматычная забастоўка») словазлучэннем 2019 годаnashaniva.by. 16-гадовая шведская актывістка Грэта Тунберг стала «Чалавекам года» па версіі амерыканскага часопіса Time.

Спасылкі

Сайт Грэты Тунберг

Катэгорыя:Эколагі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Швецыі