Касцёл Маці Божай Каралевы — драўляны каталіцкі храм у в. Порплішчы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Драўляны касцёл быў пабудаваны перад вайной пад кіраўніцтвам кс. Рышарда Вербля, вікарыя з Параф’янава. Пасля пробашчам стаў кс. Пётр Барташэвіч.
Пасля вайны кс. Барташэвіч быў высланы ў Сібір, а касцёл быў перароблены пад школу і майстэрні.
Святыня была вернута католікам у 1990 г. Пасля рамонту, праведзенага пад кіраўніцтвам а. Пятра Ясевіча з Валкалаты, а пасля кс. Кірыла Клімовіча з Глыбокага, яе рэкансэкраваў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.
На тэрыторыі парафіі ёсць каплічка ў вёсцы Барсукі.
Гл. таксама Докшыцкі дэканат
Спасылкі Порплішча — парафія Маці Божай Каралевы на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Докшыцкага раёна Катэгорыя:Порплішча Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі