Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія () — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода царства Балгарыя, уведзена 18 мая 1909 года ўказам цара Фердынанда I. Ім узнагароджваліся вайсковыя, духоўныя і цывільныя асобы, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.
За час існавання ордэна ім былі ўзнагароджаны 9 балгараў і 52 замежнікі.
Пасля вераснёвага перавароту ў Балгарыі і запанавання левых сіл ордэн быў ліквадаваны. Сёння ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ўсё яшчэ захоўваецца Балгарскім Царскім домам у выгнанні, як дынастычная ўзнагарода.
Палажэнне аб узнагародзе Для ўзнагароджвання вайсковых, духоўных і цывільных асоб, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.
Апісанне
Знак і ланцуг ордэна Знак орэнаЛанцуг ордэнаВялікі Магістарскі ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія Памер знака: 75 мм х 75 мм28 звенняў: 14 з балгарскімі львамі, 7 с вензелямі Фердынанда I, 7 з бурбонскімі ліліямі.
З’яўляецца прывілегіяй толькі цара Балгарыі, як Вярхоўнага Магістра ордэна.Вялікі ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і МяфодзіяПамер знака:
75 мм х 75 мм24 звенні:
12 з балгарскімі львамі, 6 з вензелямі Фердынанда I, 6 з бурбонскімі ліліяміМалы ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і МяфодзіяПамер знака:
75 мм х 75 мм26 эліпсападобных звенняў.
Даўжыня ланцуга 50 см.Вялікі крыж ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і МяфодзіяПамер знака:
75 мм х 75 ммняма Носіцца на шырокай стужцы аранжавага колеру ленте цераз правае плячо.
Узнагароджаныя ордэнам Падданыя Балгарыі:
Фердынанд I, цар Балгарыі (Вялікі Магістарскі ланцуг); Барыс III, цар Балгарыі; Кірыл, князь Прэслаўскі; Ёсіф I, Экзарх Балгарскай праваслаўнай царквы; Іван Гешаў, прэм’ер-міністр; Васіл Радаславаў, прэм’ер-міністр; Іван Вазаў, народны пісьменнік; Сімяон, Мітрапаліт Варненскі і Прэслаўскі; Данаіл Нікалаяў, генерал пяхоты.
Кіраўнікі замежных дзяржаў:
Вільгельм II, імператар Германіі; Георг VI, кароль Вялікабрытаніі; Франц Іосіф I, імператар Аўстра-Венгрыі; Мікалай II, імператар Расіі; Віктар Эмануіл III, кароль Італіі; Карл I, імператар Аўстра-Венгрыі; Аляксандр I, кароль Югаславіі.
У перыяд пасля Першай сусветнай вайны ордэнам узнагароджваліся кіраўнікі дзяржаў, а гэтаксама палітычныя кіраўнікі краін Восі:
Ігнацы Масціцкі, прэзідэнт Польшчы; Беніта Мусаліні, прэм’ер-міністр Італіі; Герман Герынг, прэм’ер-міністр Прусіі (малы ланцуг); Ёахім фон Рыбентроп, міністр замежных спраў Германіі; Міхай I, кароль Румыніі; Міклаш Хорці, рэгент Венгерскага каралеўства.
Гл. таксама Ордэн Кірыла і Мяфодзія Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія
Літаратура
Денков, В. (2001) Български ордени и медали, Сафія: Кибела. Павлов. П. (2003) Български ордени и медали, ????: ????. Петров, T. (2000) Ордени и медали в България, Сафія: ????. Потрашков, С. (2007) Ордена и медали стран мира, Масква: Эксмо. ISBN 978-5-699-20917-0
Спасылкі
Орден Светите Равноапостоли Кирил и Методий Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Катэгорыя:Узнагароды Балгарыі