Крынічнік дуброўка (Veronica chamaedrys) — шматгадовая травяністая расліна, від роду сямейства .
Назва
Крынічнік дуброўка, польная дзеравянка Ботанический словарь, СПб., 1878., палейка, сярдзечка, кандрацікі, расходнік, трыдзевятка, ужоўнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., незабудка.
Батанічнае апісанне Колер кветкі залежыць ад яе ўзросту: адразу пасля расцвітання яна амаль белая, затым светла-блакітная, бэзавая, фіялетавая. У разгары цвіцення пялёсткі ярка-сінія. Крынічнік дуброўка — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым сцяблом, які апушаны двума радамі мяккіх валасінак, 10-45 см вышынёй. Лісце супраціўнае, круглява-яйкападобнае, часам даўгавата-яйкападобнае, надрэзана-тупазубчастае, пакрытае сядзячымі валасінкамі. Кветкі сабраны ў нешматкветкавыя гронкі, якія выходзяць з пазух верхняга лісця. Плод — каробачка. Размнажаецца крынічнік насеннем і вегетатыўна, хутка асвойвае новыя плошчы.
Распаўсюджанне Расліна распаўсюджана ў Еўропе і Паўночнай Азіі. Ва Украіне расце па ўсёй тэрыторыі на ўзлесках, лясных палянах, палях, мурожных лугах, у стэпавай зоне.
Таксанамія Від Крынічнік дуброўка ўваходзіць у род сямейства парадку .
Літаратура
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Крынічнік