Макалу — пяты па вышыні васьмітысячнік свету. Размешчаны ва ўсходняй частцы хрыбта Махалангур-Хімал, у цэнтральных Гімалаях, на мяжы Непала з Кітаем (Тыбецкі аўтаномны раён), за 22 км на паўднёвы ўсход ад Эверэста. Адзін з самых цяжкіх васьмітысячнікаў для ўзыходжання, поспеху дамагаюцца менш за 30 % экспедыцый.
Масіў складаецца з 2 вяршыняў, вышыня якіх перавышае 8 км: Макалу Галоўная вышынёй 8481 м і Макалу Паўднёва-ўсходняя вышынёй 8010 м.
Ад Эверэста і Лхоцзэ таксама добра бачная паўночна-заходняя вяршыня Кангчунгзэ (7678 м), яна ж Макалу II. За 5 кіламетраў ад Макалу ляжыць Чамалонза.
З васьмітысячнікаў з вяршыняў Макалу праглядаюцца Эверэст, Лхоцзэ і змешчаная ўдалечыні Канченджанга.
Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Гімалаі Катэгорыя:Горы Кітая Катэгорыя:Горы Непала