«Каўказская паланянка, або Новыя прыгоды Шурыка» () — савецкі мастацкі фільм, зняты Леанідам Гайдаем. Сцэнарый напісаны Якавам Касцюкоўскім і Марысам Слабадскім пры ўдзеле рэжысёра.
Сюжэт Студэнт Шурык, які адправіўся ў адну з горных рэспублік збіраць фальклор, улюбляецца ў сімпатычную Ніну — спартсменку, выдатніцу, камсамолку і проста прыгажуню. Аднак банда з трох чалавек выкрадае дзяўчыну, каб гвалтоўна выдаць замуж. Шурык адважна кідаецца вызваляць каўказскую паланянку.
У ролях Аляксандр Дзям’яненка — Шурык Наталля Варлей — Ніна Уладзімір Этуш — Саахаў Фрунзэ Мкртчан — Джабраіл Руслан Ахметаў — Эдзік Георгій Віцын — Баязлівец Юрый Нікулін — Балбес Яўген Маргуноў — Бывалы
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм»