Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — колішні каталіцкі храм у г. Узда Мінскай вобласці. Знаходзіцца на Чырвонай плошчы, у паўднёвай частцы горада.
Гісторыя Пабудаваны ў 1798 годзе з дрэва генералам Казімірам Завішам, уладальнікам мястэчка.
У школе пры касцёле вучыўся беларускі паэт Томаш Зан, блізкі сябар Адама Міцкевіча. У касцёле хрысцілі Ануфрыя Луцэвіча, дзеда Янкі Купалы, а потым, у 1843 годзе, яго бацьку Дамініка Луцэвіча.
У 1930-я гады касцёл забраны пад клуб, з канца 1950-х гадоў будынак выкарыстоўваўся як раённы цэнтр культуры.
У пачатку 2000 годзе за касцёлам быў пабудаваны новы касцёл Узвышэння Святога Крыжаhttp://vedi.by/idei-dlya-puteshestvij/462-uzda-i-okrestnosti-chast-1-dvukhsotletnij-kostel-i-piramida-na-kladbishche.
У 2019 годзе на таргах будынак быў прададзены мясцоваму жыхару за 27 тысяч беларускіх рублёў. Цягам двух бліжэйшых гадоў новы ўладальнік мусіць правесці рэканструкцыю касцёла з захаваннем знешняга аблічча і гісторыка-стылістычных асаблівасцяў будынкаКасцёл, дзе хрысцілі бацьку Янкі Купалы, нарэшце займеў новага гаспадара — Будзьма беларусамі!, 15 лістапада 2019 .
Архітэктура Двухпавярховы помнік архітэктурнага класіцызму. У пачатку XX стагоддзя прыбудавана мураваная апсіда ў неагатычным стылі. Храм акружаны мураванай агароджай з брамай.
Літаратура Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000. Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.
Спасылкі Узда — парафія Узвышэння Святога Крыжа на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Славутасці Узды Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1798 годзе Катэгорыя:1798 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм