«Трактарысты» () — савецкі музычны мастацкі фільм 1939 года, пастаўлены Іванам Пыр’евым на кінастудыі «Масфільм».

Гэта музычная камедыя набыла шырокую папулярнасць, а песні «Тры танкісты» і «Марш савецкіх танкістаў», якія прагучалі ў фільме, сталі народнымі хітамі.

Сюжэт 1938 год. Дэмабілізаваны старшына Клім Ярко вяртаецца з Далёкага Усходу. У вагоне-рэстаране ён з двума сябрамі-танкістамі п’е піва і хваліць родную Украіну. Клім паказвае сябрам газету «Правда» з фатаграфіяй сваёй зямлячкі Мар’яны Бажан — брыгадзіра жаночай трактарнай брыгады, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. «Да яе паеду!» — смеючыся, кажа Клім.

Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы СССР 1939 года