Во́сава. Сустракаецца таксама варыянт О́сава, Падлі́па (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з канца 19 ст. У 1897 г. 18 двароў, 119 жыхароў, у 1909 г. 17 двароў, 158 жыхароў, дзейнічала школа. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады з 20.08.1924 г. у складзе Сакаловіцкага сельсавета. У 1930-я гады створаны калгас імя Варашылава, пасля вайны ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна (у 1959 г. перайменаваны ў калгас імя Свярдлова). На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 28 чалавек; фашысты знішчылі 10 мірных жыхароў. З 16.07.1954 г. у Бобрскім сельсавеце. З 1960 г. вёска ў складзе саўгаса «Бобр», 111 жыхароў. На 01.01.1998 г. 10 гаспадарак, 14 жыхароў. Каля вёскі помнік на ўшанаванне памяці 77 зямлякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1980 г. пастаўлены помнік-абеліск, камень з рэльефнай выявай воіна; 3 стэлы з мармуровымі дошкамі, на якіх імёны загінулых.

Спасылкі

Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна