Касцёл Перамянення Гасподняга — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Згодна з некаторымі звесткамі, каталіцкі прыход у Юрацішках утварыўся ў XV стагоддзі, а першы касцёл быў пабудаваны ў 1532 годзе на грашовыя сродкі канцлера вялікага літоўскага Альбрэхта Гаштольда, і нібыта пасля Берасцейскай уніі стаў грэка-каталіцкім, якім заставаўся да 1839 годаhttps://yuratishki.schools.by/pages/z-gstory-paselka . Аднак гэтыя звесткі не падмацаваны ніякімі архіўнымі крыніцамі і не адпавядаюць гістарычнай рэчаіснасці. Юрацішкі ўваходзілі спачатку ў склад Трабскай, а затым Лаздунскай каталіцкіх парафійСтренковский, С. П. Под омофором Святителя Николая Чудотворца : история православного прихода в местечке Юратишки. — Минск : МГИРО, 2017. — С. 47-48..
Першая каталіцкая капліца ў 1932 годзе была створана ў мясцовай школе. Новы драўляны касцёл быў узведзены ў 1937—1939 гадахhttps://vedaj.by/index.php/garady/grodna/iue/yuratsishkiЛітоўскі дзяржаўны гістарычны архіў. — Ф. 694. Воп. 5. Сп. 4784.. Першым яго пробашчам быў ксёндз Антоні ТвароўскіСтренковский, С. П. Под омофором Святителя Николая Чудотворца… — С. 179—183..
У 1949 годзе храм быў закрыты і ў 1950 годзе перададзены пад дом культуры. У 1955 годзе яго вырашана было разабраць на будаўнічыя матэрыялы, каб пабудаваць дом культуры ў пасялковым парку.
З 1991 года вернікі збіраліся на набажэнствы ў капліцы, пад якую было прыстасавана памяшканне ў былой драўлянай школе. А з 2002 года ў цэнтры вёскі паводле праекта архітэктараў бр. Бэла Лані, доктара Карла М. Руфа і Сяргея Мядзя пачалося будаўніцтва велічнай каменнага храма з вонкавай жоўтай цэглы. З канца лета 2004 года ў касцёле пастаянна адбываюцца набажэнствыЮрацішкі.
Архітэктура Твор архітэктуры постмадэрнізму. Асіметрычна-дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам і службовая 2-павярховая прыбудова з пяцігранным эркерам да апсіды. Над 2-гранным з круглай люкарнай шчытом фасада ўзведзена чатырохгранная шатровая званіца, такой жа формы сігнатурка — над алтарнай часткай.
Вышыня будынка — 27 метраўhttps://travel-by.livejournal.com/24271.html. Будынак выкананы з цэглы светла-ружовага колеру і ўвасабляе кірунак неаготыкі ў спалучэннi з элементамі грэка-рымскай архітэктуры. Комплекс касцёла ўключае ў сябе і жылыя памяшканні для святара, манахаў і гасцей. Тут жа размяшчаюцца склады для прадукцыі і іншых прыладаў.
Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём і аркатурнай перамычкай. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Унутры касцёла ёсць арганhttps://vetliva.by/tourism/what-to-see/kostel-preobrazheniya-gospodnya-v-gorodskom-poselke-yuratishki/.
Зноскі
Літаратура — С. 377.
Спасылкі Юрацішкі — парафія Перамянення Пана на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Юрацішкі Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі постмадэрнізм